Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/352

Гэта старонка не была вычытаная

„ТАЙНА ТАЙНЫХ, АРИСТОТЕЛЕВА ВРАТА“, дайшлі да наc у рукапісе ХVІ ст. ў двох адзінцох: Вил. Публ. библ. № 272 і Музэю Холмскага Сьвятабогародзіцкага брацтва № 96. (Карскі, „Бѣлоруссы“, т, ІІІ, б. 52–55),

„Тайна-Тайных“ кніга ўсходнага паходжаньня і ня мае нічога супольнага з грэцкім філосафам Арыстоталям. Арыгінал яго ўзьнік у арабскай літэратуры Х–ХІ ст.; а пасьля, каля ХІІІ ст., быў перакладзены на лацінскую мову і пад назовам Secreta Secretorum у множстве сьпіскаў і старадрукаў пашыраўся па Зах. Эўропе, служачы арыгіналам для перакладу на мяйсцовыя мовы: (лацінскую, італьянскую, нямецкую, гішпанскую). Вельмі рана гэты помнік быў перакладзены на чэскую і харвацкую мовы. Аднача калі зраўняць з лацінскім ці чэскім тэкстам крыўскія (беларускія) пераклады, то паміж імі выявіцца значная рожніца, як ў будове помніка так і ў распакладзе часьцей яго. Дзеля гэтага для крыўскага перакладу, які ляжыць у аснове маскальскіх сьпіскаў, трэба шукаць другіх крыніц.

У нашым перакладзе больш чым у лацінскім і чэскім разьдзелаў (там libri Х); падзел кнігі не зыходзіцца; няма зьменкі аб перакладчыку з арабскага на лацінскі, што маецца ўсюды ў Зах. Эўропэйскіх тэкстах; урэшце ў нас ёсьць часьці дзе упамінаецца Майсей Эгіпцянін. Вучоныя досьледы паказалі што крыўскі тэкст, разам з жыдоўскім і аднэй версіяй гішпана-кастыльскай, падобны да другой арабскай вэрсіі, якая выяўляе часьцю, перапрацоўку, часьцю скарот першай. Нястача лацінскіх і заходна-славянскіх перакладаў гэтай другой рэдакціі, наводзіць на думку, што наш пераклад зроблены беспасярэдна з усходнага арыгіналу. Але з якога: арабскага ці жыдоўскага? У нашым перакладзе маюцца безсумлеўныя довады што гэта рэдакція зроблена з жыдоўскага арыгіналу.

Жыдоўскае паходжаньне перакладу „Тайна-тайных — Арыстотелева Врата“ было прычынай гаго што іх адносілі да гэрэтыцкіх, хоць тут нічога забароннага не было, бо гэты твор уяўляе сабой сваей адмены „Домострой“ злучаны з лекарскай кнігай.

Не глядзя на забарону царквы кніга Арыстоталевы Вароты, утраціўшы дзяленьне на вароты (арабская асобнасьць) і крыху зьмяніўшы назову зайшла ў Масковію, дзе апынулася ў бібліатэцы цара Міх. Ѳедаравіча і патрыярха Нікана. Натуральна перапісчыкі стараліся ў гэтых сьпісках пазбыцца асобнасьцяў крыўскай мовы, але гэта не саўсім удалося зрабіць ім.

Кніга распадаецца на „осмъ, главизень“ — часьцяў, а кождая часьць на некалькі „вратъ" якія адпавядаюць звычайным раздзелам у кнігах.

Главизна 1. Имать врата четвера: 1. о шедрости, 2. о храбрости, 3. о милосердии, 4. о добре и зле.

Главизна 2. Которымъ обычаем вѣстися царю.

Главизна третьяа. О парсуне и о справедливости речи.

Главизна четвертая. О правители и о писари. и о печатникоу. и о градодръжци и о тых (которые) збірають дане сего. и о витязех. и о заказцех. и о пёчатникох. У тэксце ёсьць яшчэ агалоўкі: О маршалку его; о тьх кто перечитаеть народы, и расмотряет обиды народовъ.