Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

У Тураўскім Евангельлі ўпісаны 2 наданьні кн. Канстантына Іванавіча Астрожскага 1508 і 1513 г., якімі ён надае Тураўскай Прэабражэнскай царкве некалькі ніў, сенажацяў і сад з пасекай:

„а хто нарушитъ наше наданье, тому судить Господь Богъ и Пресвятая Его Мати, и да будетъ причтенъ съ тыми, которые суть прокляты Св. Отцы на святых седми соборехъ“.

„ДІОПТРА“. У канцы кнігі маецца прыпіска:

Сію кнігоу написал Филип(п) философъ во градѣ Смоленскѣ 6603 г. (1095).“

Пісаў гэту кнігу Філіп па просьбе свайго духоўнага айца Калінніка, які такжа жыў ў Смаленскай зямлі, (Сахаров Сказ. Русск. Нар. Т. ІІ, б. ІІІ). Хто быў гэты філосаф Філіп, — невядома, ў летапісах аб ім няма зьменкі. Діоптра, слова грэцкае, азначае ў перакладзе зерцало[1]. Гэта ёсьць паэма, зложаная з пяці кніг або „Слоў“, ў якой гутараць вершам аб дагматычных і маральных пытаньнях душа з целам і такім арыгінальным спосабам, што цела зьяўляецца вучыцелям душы.

Діоптра цешылася ў нас вялікай популярнасьцю, аб чым сьведчаць перадрукі яе: ў Еўю (1612, 1642), ў Вільні (1642), ў Кутэйне (1657–1654), ў Магілеве (1698), ў Чарнігаве (1705).

МЕСЯЧНАЯ МІНЭЯ 1096 г., пісана на добрым пэргаміне ў 4-ку, сшыткамі. У канцы прыпіска буйным уставам.

„Якіме… писано въ лѣто SXД мца марта въ КГ.“

На іншым мейсцы гэтага рукапісу.

„стая бце помагай рабоу своемоу дъмъкѣ на многа лѣта“.

На прыналежнасьць гэтай Мінэі да крыўскай пісьменнасьці зьвярнуў увагу праф. Янчук у лісьце да мяне, ў 1913 годзе; апісана яна ў Срезнеўскага (Славяно-Русск. Палеогр.),

„О ДѢВАХ СМОЛЕНСКИХЪ КАКО ИГРИ ТВОРИЛИ“. Захавалася гэтае апавяданьне ў „Цвѣтнику“" 1665 году; рукапіс Сынодальнай бібліатэкі № 908. Перадрукавана ў Буслаева („Древне-Русск. Народ. Литература“, бал. 1415). Нямаючы літэральнага тэксту, падаём тут нашу повесьць у перакладзе на сучасную крыўскую мову. Буслаев адносіць памянёную повесьць да твораў ХІ ст.

Было гэта ад городу Смаленска за 30 вёрст, па Чарнігаўскай дарозе, здарылася быць на вялікім полі бязстыднаму ігрышчу. Многа дзеў і жон зышліся на чортава зборышча, неразумнае і благое, ў ноч у якую радзілася Прасьветлае Сонца — вялікі Іан Хрысьціцель, першы прапаведнік пакаяньня, дзеля яго-ж ўсякае стварэньне невымоўна цешылася. А гэты акаянныя бесам навучаны былі. І зволіў Гос-

  1. Зерцало (діоптра), знадабьбе да вымерываньня высотаў, кшталтам цяперашняй астролябіі.