Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

пад Бог пакараць іх у навуку людзём, і паслаў да іх св. Вялікамучаніка Ягорья. Сьвяты зьявіўся перад імі і казаў ім, каб яны спыніліся ад гэтай чартоўшчыны, але яны глупа пярэчылі яму з вялікім бязстыдзтвам. Тады ён пракляў іх, і ўсе яны ў той час акамянелі, і дацяпер на полі тым бачны, стаяць як людзі: ў навуку нам грэшным, каб так не рабілі, каб не былі з чортам засуджаны на вечную муку.

„Повесьць гэта, будучы ў ачавістай сувязі з пагудкамі аб перамене харобраў-волатаў ў камяні, звыш таго, годна вялікай увагі дзеля цікавага памяшаньня паганскага элементу з хрысьціянскім, дзе гэты элементы зьмяшаны да такой меры, што „Прасьветлае Сонца“, катораму, паводле паганскіх абрадаў запраўды сьвяткавалі дзень Купалы, аднесена як эпітэт на Іана Хрысьціцеля“ (Буслаевъ „Русская Народ, поэзія“ СПБ. 1861).

ЖЫЦЬЦЁПІС БАРЫСА І ГЛЕБА, захаваўся ў Пачатным т. зв. Нэстаравым летапісу і асобнай рэдакціяй. Стыль жыцьцёпісу Барыса і Глеба зыходзіцца з жыцьцёпісамі, пісанымі ў Смаленску. Як літэратурны твор, апавяданьне аб Барысу і Глебе вырожніваецца усільным імкненьнем аўтора да драматызму, якое выяўляецца ў тым, што ён укладае Барысу і Глебу многія і доўгія прамовы, якія, дзеля чакаючай іх горкай сьмерці, складаюцца з жаласных нараканьняў і малітваў да Бога. Што да стылю, гэтыя прамовы не безвартныя, але ў іх заўважаецца штучнасьць. Гэты самы стыль мы заўважаем і ў другіх творах пазьнейшых смаленскіх аўтораў і нават у Кірылы Тураўскага. На гэтай аснове праф. Перэтц робіць вывад, што жыцьцёпіс Барыса і Глеба пісаны Смаленцам у Смаленску ў хуткім часе пасьля забойства гэтых князёў.

„ЖИТІЕ КОДРАТА МУЧЕНИКА“. Захаваліся дзьве карціны (Востоков. „Учён. Записки ІІ. Отд. Акад. Наук“, кн. ІІ, вып. 2, бал. 65. Срезневскій. „Древн. пам. Рус. пис. и яз.“, балон. 21; тутжа зьнімкі з арыгіналу).

„ЖИТІЕ ФЕКЛЫ ПЕРВОМУЧЕНИЦЫ“. Захаваліся дзьве карціны. Апісана ў Востокова и Срезневскага ў цытатах пад жыцьцёпісам Кодрата.

МАНЭТА ТУРАЎСКАГА КНЯЗЯ СЬВЯТАПОЛКА. У сябе дома Норманы пачалі прыймаць рымскае хрысьціянства з 826 году. У гэтым годзе хрысьціўся пры дварэ франкскага імпэратара Людвіка адзін з дацкіх князёў, па імю Гэрыольд або Гаральд, выгнаны са свайго пасаду другімі дацкімі князямі. Хрышчэньне Гэрыольда збудзіла ў імпэратары жаданьне устанавіць місію для навяртаньня Норманаў і выпаўніцелям яго жаданьня явіўся сьв. Ансгары, мніх Новакарвэйскі, ад 831 да 865 г. першы Гамбурскі архібіскуп, які працаваў над пашырэньнем хрысьціянства ў