Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Даніі, Норвэргіі і Швэдіі. Дзеля гэтага, саўсім магчыма, што першыя хрысьціяне паміж Варагамі зьявіліся разам з Рурыкам і Алегам са сваей бацькаўшчыны Нормандзіі. Што між Варагамі хрысьціяне былі ў Х стагодзьдзі, гэта факт агульна вядомы. Аб гэтым факце вымоўна сьведчыць умова Ігара з грэкамі 944 году, дзе ў самым пачатку умовы гаворыцца: „Иже помыслитъ отъ страны русскія разрушити таку любовь, и елико ихъ крещение пріяли суть, да пріимуть месть отъ Бога Вседержителя, осужденье на погибель и въ сій вѣкъ и въ будущій, и елико ихъ не хрещено есть да не имуть помощи отъ Бога ни отъ Перуна“. Пасьля заключэньня ўмовы паслы прыймалі прысягу і аб гэтым прыпісана ў акце: „мы же (паслы варагаў-Русі) елико насъ хрестилися есмы, кляхомся церьковьо святаго Ильи въ соборнѣй церкви, предлежашимъ честнымъ крестомъ“… З унутраннага жыцьця Варагаў-хрысьціянаў пры Ігары мы ведаем, што яны мелі ў Кіяве царкву прарока Ільлі. Царква гэта ў летапісе называецца — саборнай. Сьвятароў Варагі для сваіх царквей, ведама, прывозілі са сваей бацькаўшчыны, з Нормандзіі. Гэты першыя варажскія сьвятары трымаліся абрадку лацінскага, які панаваў ў іх на бацькаўшчыне. Прыняцьце Валадзімерам хрысьціянства грэцкага абрадку і славянскай літургіі, саўсім натуральна, павінна было выклікаць апазыцію прынамні сярод варажскага духавенства і некатарага кругу варажскай дружыны. Тым болей, што сам Валадзімер быў ў 987 годзе хрышчоны варажскімі сьвятарамі[1] і што Варагі ў богаслужэньні ўжывалі готскай мовы. А найважнейшым аргумантам варажскай опозыціі было тое, што дзяржава Русаў, багатая сырымі прадуктамі, ўцягалася ў сферу ўплываў Візанціі, а не нямецкіх краёў, як было дагэтуль. На чале гэтай опозыціі становіцца сын Валадзімера, Сьвятаполк, які княжыў ў Крывічанскім Тураве, паміж Дрыгвічоў. Замест грэцкага духавенства ён выпісуе з Нямеччыны, ці з Польшчы лацінскага біскупа Рэйнбэрга і хрысьціць тураўцаў. Валадзімер пасьпяшаяе з войскам пад Тураў і бярэ ў палон Сьвятаполка і біскупа Рэйнбэрга. Але гэтым ня кончыцца змаганьне за гоцка-нямецкія ўплывы: па сьмерці Валадзімера Сьвятаполк імкнецца захапіць ўсю ўладу над усходным славянствам у свае рукі і з гэтай мэтай, на хуткую руку зьбірае войска „з паміж Дрэўлян і ў Пінску“ (Архангелагорадзкі сьпісак Пачатнага Летапісу), дзе былі яго староннікі, ды прызваўшы ў помач цесьця свайго, польскага караля Болеслава, займае Кіяў і пасылае забойцаў да сваіх братоў Барыса і Глеба, якія і падаюць з рук убіўцаў (1015 г.). Супроць Сьвятаполка паўстае княжыўшый ў Ноўгарадзе брат Яраполк, які набірае сабе ў помач Варагаў і апіраецца на „грэцкую“ партію. У бітве Сьвятаполк праігрывае сваю справу з прычыны сваіх памочнікаў Палякоў і павінен уцякаць заграніцу. Грэцкае духавенства надзяляе яго тытулам „акаяннага“ і праклятага, а Барыса і Глеба канонізуе і робіць сьвятымі. Гэтак закончылася змаганьне за ўплывы пад усходным Славянствам Заходу з Усходам, у пачатках ХІ ст.: усход перамог. Яраслаў стаўся апорай грэцкіх уплываў. Але змаганьне ў істоце гэтым ня вычэрпалася, яно ішло далей, вагаючыся на Крыўскіх землях то ў тую, то у

  1. Гл. Голубинскій „Ист. Русск. Цер, Т.І, б. 113“.