Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/380

Гэта старонка не была вычытаная

шы два съ хлѣба, а съ дерева бортного грошы три зъ лезива; а хто того обоего не уживаетъ, только на огородѣ сѣдитъ, тотъ отъ огорода грошъ одинъ дати маетъ; а хто и огорода не мѣлъ бы, тотъ маетъ зъ дыму дати полгроша.

АЛЬ-КІТАБ (СЬВЯТАЯ КНІГА). Рукапіс пісаны арабскімі літарамі але крыўскай мовай; знойдзены ў 1915 годзе архэолёгам І. Луцкевічам у Сорак-Татарах, недалёка ад Вільні, ў малны Сьцяпана Палтаракевіча. Гэта рэлігійная мусульманская кніга апокрыфічнага зьместу. Паводле акрэсьленьня кандыдата філёлёгіі Янкі Станкевіча рукапіс гэты пісаны ў першай палавіне ХVІ ст.; ўсяго ў кнізе 138 лістоў, фармату ў ліст; пісаны на паперы; пачатак і канец загублены.

Значэньне гэтага рукапісу вельмі вялікае для крыўскага моваведаньня, бо, дзякуючы асобнасьцям арабскага альфабату, які мае літары дз (дзэту) і мяккое ць, даецца магчымасьць адтварыць фонэтыку крыўскай мовы ХVІ ст. і знайсьці ключ да чытаньня кніг і рукапісаў пісаныхъ кірыліцай. Расчытывае гэты рукапіс малады крыўскі вучоны Я. Станкевіч і доктар філёлёгіі М. Таўэрава. Ніжэй пададзеная выпіска ператранскрыбавана на кірылаўскія літары вышэйзгаданымі вучонымі і зьяўляецца перадрукам с часопісі „Крывіч“ (№ 2 (8), 1923 г., бб. 70–78):

Гисторыја
39 b а Марjаме[1], удзячнасьць Божа над неју! Вагаб сын Мутабаггаў мовіў, удзячнасьць Божаја над нім, у іншых кнігах так нашоў, відзеў, чытаў. Аднаго дня Іса[2] прарок јаго міласьць, ласка Божа над нім, да маткі свајеј мовіў:

„І матка, мне Джабраіл[3]“ мовіў, што гэтыј сьвет мяшкане дачаснаје

  1. Марыя, маці Хрыста.
  2. Ісус, араб.
  3. Анел Гаўрыэль, арабізм.