Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/383

Гэта старонка была вычытаная

панны рајськіја мајуць мыць, а нам расказ Божыј, абы мы дол капалі". Рајськіја панны абмылі, Джабраіл, Мікаіл дол выкапалі, ангелы джыназа намаз[1] пелі і схавалі. Потым Іса прарокъ Пана Бога прасіў, мовіў: „Божа мој, ты мяне відзіш і слова мајо чујеш, табе нямаш нічога скрытага; Божа мој, маткі ја свајеј часу јаје сьмерці і па сьмерці нявідзеў твару јаје, а цяпер прашу цябе, Божа мој, кажы мне матку мају указаць, штоб за (!) мној мовіла“. Расказане Божае такоје прышло: „Ідзі да маткі свајеј!“ Іса прарок прышоў і ў галавах магілы маткі свајеј сеў і рэк так:

[2]"Табе няхај ласка Божа будзе, і матка маја" А ў тым з гробу голас прышоў: „У ачах мајіх сьветласьць, |style="vertical-align:top; text-align:left;" | 96 b |і нутра мајаго плод, чаму (!) ты мяне адвярнуў ад рајіськіх мајстатаў і садоў і сюды мяне прывярнуў?“ Прыбавіў Іса прарок, мовіў: „І матка маўја, мејсца таго чым-жа дајшла ку Пану Богу?“ Марјама ракла: „Ја, будучы на сьвеце, мяшкајuчы у добрых

учынках,

у рајі мејсца сабе набыла“. Потым Іса прарок: „І матка маја, душнују горкасьць ці мела, јак табе паводзілася, што над табој дзеелася?“ Марјама мовіла: „Перад Панам Богам праўдзіве мовю (!), што горкасьць душы мајој браньја у горле јест, Азраілова труднасьць перэда мноју јест строгасьць і страх јаго у нутры мајом јест“. Ракла: „І сыну мој Іса, астанься здароў, а ја ужо адыјду, а дня суднага абачымся на Арафат полю“. То вымавіўшы, умоўкла. Потым Іса прарок із гары зышоў і па сьвеце хадзіў, а потым Пан Бог јаго на неба узяў і да суднага дня будзе на небе. А перад судным днём даджджал[3] праклятыј паўстане на мусульман, увесь сьвет ізвајује, то на тој час Пан Бог јаго ізь неба зашле мусульманам на помач проці даджджала. |style="vertical-align:top; text-align:left;" | 97 a |Іса прарок јаго міласьць, з неба зышоўшы, даджджала праклятога забјець і веру мусульманськују запрэць, і разшырыца вера мусульманськаја, і знову сорак год маје жыць на сьвеце. Потым із гэтага сьвета зыјдзе. |- |style="vertical-align:top; text-align:left;" | 135a |[4]Гісторыја. Мэкка мовіць:

„Ја шчасьліваја у Пана Бога јест, у мне Махаммэд прарок радзіўся“. Потым места Мэдына мовіць: "Ај места Мэкка нехваліся, ја јест

  1. Пахавальную малітву, араб.
  2. На мейсцы, што тут пакінена пустым, у арыгінале арабскі сказ, які гучыць даслоўна гэтак: „Супакој табе і матка!“ Вольным перакладам яго ё далейшы беларускі сказ.
  3. Антыхрыст, араб.
  4. На пакіненым тут пустым месцы ў арыгінале стаіць араб. слова „хікајат“, што значыць „апавяданьне“. Аўтор „Аль-Кітабу“ пераклаў яго словам „гысторыја“.