Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/384

Гэта старонка не была вычытаная

у Пана Бога лепшаја (!) шчасьліўшаја за цябе, у мяне Махаммэд прарок
ляжыць і да суднага дня у мяне ляжаць будзе“. Потым неба мовіць:
„Ја јест у Пана Бога лепшаје (!) за зямлю
мајстат Божыј на мне стајіць і дзяржыць,
на зямлю ізь мяне ідуць усялякіја пажыткі, з Божага расказаня
зь мяне на зямлю падајуць і жыўляјуць і ўсялякіј плод
зь неба на землю ідзе.“ Потым зямля мовіць: „Ај неба нехваліся
праўда јест на табе
і мајстат Божыј на табе стајіць, і дождж на зямлю мне
ізь неба ідзе і мяне ажыўляје і плод даје, але тым неба нехва-
ліся, Пан Бог нас судзіць, але ја јест у Пана Бога лепшаја
за цябе неба, у мяне Махаммэд прарок, мілосьнік Божыј, ляжыць і су-
дныј дзень суд Божыј на мне і сам Пан Бог зь неба на зямлю
зыјдзе і ўсіх судзіць будзе, рај і пекла на зямлі ста(јаць) |- |style="vertical-align:top; text-align:left;" | 135b |будзе і Пану Богу чыніць будуць, спасёныја да рају појдуць
а грэшныја да пекла. Пан Бог мові — праўда.

Калі Пан Бог розум стварыў.

У кітабе[1] Кузуда піша. Калі Пан Бог
розум стварыў моцју свајеју з вялікага хараства, з дара-
гіх рэчај рајськіх. Калі ўжо розум вырас, ангелы на тој
час былі, Пан Бог казаў усім ангелам прыјці. Устаў, Пану
Богу паклон чыніў у зямлю рэк: „Пане Божа, стварэне твајо,
падлеглы табе Богу кланяецца, ты Пан Бог адзіныј усягомагушчыј
і годзен ад усёга стварэня кланяньјя хвалы табе“. Пан Бог
рэк: „Розум устань!“ — устаў розум; „сядзь!“ — сеў розум; ляж! — лёг.
Јашчэ Пан Бог розуму размавітыја казаў чыніць, розум
усё чыніў ахвотна Пан Бог рэк: „Розуме, ја Бог на одзіноства
свајо праўдзіве табе абяцују, катораму чалавеку цябе, розуме,
дам, над тым чалавекам ја Бог зьмілаваньньје свајо Божаје учыню —
Розум Пану Богу паклон учыніў і хвалу даў Пану Богу — бо
розумам і мяне Бога адзінага людзі мајуць знаць і науку
розумам учыцца і знаць мајуць бо бяз розуму наука у чалавека |- |style="vertical-align:top; text-align:left;" | 136a |јак у вязьніцы јест“. Махаммэд прарок мовіў: „Розум јест на тры
часьці разлучанныј. У каторага чалавека тыја тры часьці на-
поўнены будуць, у таго чалавека розум поўныј јест.
Напрод Пана Бога знаць, у адзіноства јаго верыць
бязсумлеву, то јест іман[2] пець. Другоје, Пану Богу
павіны (!) паслугі аддаваць і харошыја учынкі; што Пану Богу
міла, то чыні, то јест: на дзень пяць намазаў[3] кланяцца і на рок
дзесяціну даць і курбан[4] рэзаць. Трэцяје (!), у чыстасьці

  1. кнізе, араб.
  2. Вера, тут у значэньні рэлігійнае малітвы, песьні; араб.
  3. Малітваў.
  4. Ахвяра, жэртва са статчыны.