Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/386

Гэта старонка не была вычытаная

Потым надта трэба ад нявернасьці высьцерагацца, ад слова
і нявернага, каб кафірынам[1] нястаў. Хто-бы у жартах слова нявер-
наје вымавіў, то у пісьму піша: да таго часу, што чыніў, учынкі
добрыја, пабожныја, хоць-бы колькадзесят год, то на тоје слова |- |style="vertical-align:top; text-align:left;" | 137b |усе учынкі добрыја унівэч абернуцца і жана јаму харам[2] јест.
Так трэба жалаваць, плакаць, таму грэху кајацца, і зноў іман
пець із жаноју шлюб браць. А калі-б таго нямеў чыніць, то
із кафірынам ровен јест, меў-бы умерці, навекі у пекле застане,
хоць-бы да Кабају[3] хадзіў с таго спасеньја нямаш, страціў,
знову хадзіць трэба. Хоць-бы і жонка так вымавіла, то учынкі
траціць на мужчыну, трэба іман пець, мусульманкај застаць,
із мужам шлюб браць, таму грэху кајацца, мовіць: „Стварыцелю
Божа, да цябе адзінага Бога уцякају ад тых паганых ўчынкаў,
ад няверных слоў“. Гэту малітву трэба пець рана і ўвечар; іншага
лякарства нямаш................
.......................
..Пан Бог таго чалавека ад няверных слоў усьцёражэ.
Няверных слоў многа, няможам вылічыць, толька каротка ня-
пісал (!) усіх няверных слоў, а пісалі, чалавек на якіја глянуўшы,
штоб ад другіх высьцерагаўся. Најперша то азнајмују
вам: хто-б меў Богу адзінаму што кольвек прыраўнаваць, |- |style="vertical-align:top; text-align:left;" | 138a |асобу јакују, або ајца, або матку, або сына, або јакіј
шлунак меў прыраўнаваць або мовіў „Бога ждаў“, або мовіў
„у Бога за дзьвярыма быў або нябыў“, або мовіў „Бог јесьць“, або
сьпіць, або јакаіја рэч есць, такіј нягожыј меў-бы праставаць
чаго Богу нягодна мець; ніхто няможа ведаць ў јакој постаці
јест. А другоје хто-бы меў Божага фарзу[4] с прыказу адно
зганіць. А трэцеје, хто-бы прароку аднаму задаць няпраўду.
Чацьвертаје, хто-бы меў із ангелеј аднаго улехца важыць.
Пятаје, хто-бы меў із учоных[5] людзеј аднаго бяз прычыны улехца
мець. Шостаје, науку Божују улехца мець. Сёмаје,
учоных людзеј пастанавене із наукі, катораја рэч јест
халал[6] јесьць, піць, хто-бы меў сабе за харам[7] або за

заваду мець.

Осьмаје, хто-бы меў на харамныја пажыткі або напітак харамныј
харамам назваць або лякарствам, або нявернаје слова
вімавіць, а другіј меў-бы таму сьмяјацца, такіх паступках

  1. Кафірын — нявернік, паганін, той, хто ни верыць у адзіноства Божае. Гэтак мусульмане завуць і хрысьціянаў.
  2. Забаронена, араб.
  3. Кабай, Кааба — мусульманская сьвятыня ў Мецы, месьце раэвінаў Махамэда.
  4. Фарз — закон Божы, араб.
  5. „Аўтор Аль-Кітабу“ рэдка ўжывае слова „учоны“, звычайна — „наўчоныј“, дык мусіць „учоныј“ пад уплывам польскага „uczony“.
  6. Дазволенае, араб.
  7. Забароненае, забаронены, араб.