Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/387

Гэта старонка не была вычытаная

кафірамі застануць. Афатвају піша: хто-бы меў тајемныја
рэчы угадаваць, казаць, чаго јаму Бог нядаў ведаць, каза(ць): |- |style="vertical-align:top; text-align:left;" | 138b |дождж будзе або пагода, або урожай, або неуражај, або
падарожныј тагды прыједзе, або няпрыједзе, або фаль глядзіць,
неўгадаје, або угадаје, јак-бы Богу раўнаваўся; хто-бы меў
такіја рэчы казаць, а другіја мелі-б таму верыць, абадва кафірамі
застануць. Веданьне јо ў Бога, ніхто няведаіе тајем-

нага, адно Бог. Толькі прароццкаје

прычыны повесьць каторага або праз сон праўдзівыј таја рэч,
а у Пана Бога расказанем дана ведаць, гожа верыць. І таго нямоў
„Бог у адном мејсцу“ або „у Бога мејсца нямаш“. Гдзе Стварыцеля
упрасіў, то наідзеш, јак у Каране піша:.......
.......[1]Пан Бог јест јак на небе,
так на земі, ведаја тајамніцы вашы і ведае усе справы вашы, што
справујеце. Хто б меў каго Азраілам[2] назваць або душа-
јемцам, то кафірынам јест. Хто бы меў с прароцкіх суннатаў[3] пера-
јначыць, справу зганіць.
Хто-бы меў харамнага напітку або јадзеня а мовіў у імя Бога[4]
аж адјеўшы „Хвала Богу“,[5] даць хвалу Богу, кафірынам нястанеш.
(Алеј) сьвятыј мовіў: „дванацаць грахоў галаўных јест: першаје

(Канца няма).

|}

ЕВАНГЕЛЬЛЕ ХVІ СТ. Рукапіс у 4-ку, пісаны царкоўна-баўгарскай мовай с крыўскімі (беларускімі) асобнасьцямі ў тэксьцё. Паходзіць з Мелішэўскай царквы, Берасьцейскага павету. Пераховуецца ў Беларускім музэі ім. І. Луцкевіча ў Вільні.

„СЛОВО ИЕРЕМИИ ПРЕЗВИТОРА ЯКО ХРИСТОСЪ ПЛУГОМЪ ОРАЛЪ“. Рукапіс ХVІ ст.; знаходзіўся ў 1897 годзе ў бібліатэцы Шырынаў у Старым Дварэ, каля Гэрманавіч, Дзісенскага павету. Зьмест „Слова“ апокрыфічны. Характар пісьма вельмі падобны да літар „Статуту“ 1588 г. Мова такая-ж як у „Літоўскіх Летапісцах“ і дакумантах. У нізе першай балоны подпіс: „Ѳеодор Корсак рукою власною“ і паметка славянскай нумэраціяй „12“, якія паметкі маюцца на кождым сшытку (тетради); на 16-м сшчытку „Слово“ абрываецца падзертым лістом у версе, на абрыўках якога, чырвонай фарбай агаловак: „Книги Еноха“…

„СПИСАНЬЕ ЧУДОМЪ ИКОНЫ ПРЕСВЯТЫЯ БОГОРОДИЦЫ ИЖЕ ВЪ СТАРОСЕЛЬСКОЕ ОБИТЕЛИ“. Рукапіс першай палавіны ХVІ ст. ў ліст. У кнізе 462 лісты. Знойдзены быў у Гэрманавічах ў часе пажару

  1. На пакіненым тут пустым месцы ў арыгінале арабскі сказ, даслоўна гэтакі: А ён Бог ё на нябёсах а на зямлі, ведае вашыя таемныя і яўныя і ведае, што заслугуеце? Вольным перакладам гэтага араб. ё далейшае крыўскае (радок 10–11, 138 b).
  2. Азраіл — ангел сьмерці; як бачым далей, аўтор „Аль-Кітабу“ перакладае яго крыўскім словам „душаемца“.
  3. Суннат — загад Махамэдаў, араб.
  4. У арыгінале на мейсцы гэтых двох сказаў стаяць адпаведныя ім арабскія.
  5. У арыгінале на мейсцы гэтых двох сказаў стаяць адпаведныя ім арабскія.