Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

другую старану: ў ХІІ і ХІІІ ст. пранікае на крыўскія землі каталіцтва праз Літву, у ХVІ ст. шырыцца у нас, запачаткаваная ў Нямеччыне рэформація, а ў ХVII — унія. У ХVІІІ, асабліва ХІХ ст., усходны абрад дае адпор заходнаму на нашых землях.

Пададзеная на рысунку манэта Сьвятаполка належыць да часу яго найвялікшай сілы, калі ён быў Тураўскім князем. На аднэй старане гэтай манэты выбіты славянскімі літарамі надпіс вакол асобы, седзячай на пасадзе: „святополко са столе“, а з другой — гэрб і надпіс: „а се его сребро“.

ДАПАЎНЕНЬНЕ ДА ТЭКСТУ „СУПРАСЛЬСКІ РУКАПІС.“ Аб гэтым рукапісе праф. А. І. Соболевскій („Древній Церковно-славянскій язык. Фонетика“. Масква 1891) дадае, што 2 сшыткі (16 лістоў) становяць ўласнасць акадэміка Бычкова. Гэты бычкоўскі адрывак выданы фотолітаграфаваным спосабам „Обществомъ древней писменности“ (пад № 49). На 17 балоне выш згаданай кнігі проф. Соболеўскі кажа: „Супрасльскі рукапіс мае найбольшы лік рожніц раўняючы з другімі“ рукапісамі ў мове. Безумоўна, славянская мова зьмянялася ў рукапісах пад пяром перакладчыкаў і перапісчыкаў і пад уплывам жывых гутарак.“