Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/399

Гэта старонка не была вычытаная

друкарні. Дзеля гэтага амаўлянае Евангельле мы залічаем да друкаў Несьвіжскай друкарні, апіраючыся на такіх моцных данных, як тожсамасьць літар і паперы. Падобна як першыя друкі для крыўскіх зямель выконываліся ў Кракаве і Празе, так і першыя друкі для Масквы, да заснаваньня сваіх ўласных друкараняў, выконываліся ў крыўскіх землях.

ГРАМАТА КАРАЛЯ ЖЫГІМОНТА АЎГУСТА СЬЦЯПАНУ ЗБРАЖСКАМУ, ВОЯВОДЗЕ ВІТАБСКАМУ, каб ён ня перашкаджаў Вітабскім мяшчанам арганізаваць брацтвы, 1561 г. траўня 6. — „Акты, относ. къ истор. Зап. Росс.“, т. ІІ.

(…) „Пріѣздилъ до насъ войтъ Витебскій Степанъ Лускина, самъ отъ себе и ото всихъ мѣщанъ Витебскихъ, о томъ, што твоя милость у канониковъ Виленскихъ корчму плебаніи Витебскоѣ арандовалъ, то так дей твоя милость, для тоѣ корчмы, братствъ ихъ, которыхъ они съ давныѣ часовъ спокойне на себе вживали, мѣти имъ не допускаешь и того забороняешь, ку кривдѣ и шкодѣ ихъ“ (…)

„РЕЕСТРЪ РОЗДАВАНЬЯ ПЕНЕЗЕЙ“. Рукапіс 1562 году. Бібл. Варшаўскага Унівэрсыт. Карскій, „Очеркъ сл.-кир. палеографіи“, бб. 444 і 487.

АРЫЯНСКІ РЭЛІГІЙНЫ СЬПЕЎНІК (ДА 50 ПЕСЕНЬ). Песьні пераважна перакладзеныя з мовы нямецкай на стара-крыўскую („Чтенія Московск. Общ. ист. и древн.“ 1846, № 1.; Aleksander Jablonowsky „Akademija Kijowsko-Mohilanska“ 1899–1900).

АРЫЯНСКІ КАТЭХІЗМ. Пад гэткай назовай, надпісаный характарам першай палавіны ХІХ ст., пераховываліся 4 друкаваныя лісткі ў бібліатэцы Эмануэля Булгака, каля Быхава. Літары друку тыя-ж што і катэхізму Буднага. Па зьместу выглядае гэта хутчэй на сатыру чым на катэхізм, прыкладам, на першай балоне:

Пытанье. Яко маеть жити чоловѣкъ.

Отвѣтъ. Жыи яко хочешь. А вжды тр(а)пишь въ пекло тотъ не самъ одинъ а зъ великимъ гуфомъ и будетъ тебѣ весѣло.

И далей — ліст 2-гі:

Пытанье. Што то естъ мша.

Отвѣтъ. Мша естъ то омерзлы Богу обрядокъ въ которомъ попы другии раз Ісуса Крста крижують.

Пытанье. Што то естъ папежъ.

Отвѣтъ. Папежъ естъ то антыхристъ бѣлы; чорны бо вѣмъ пѣкло а сеи на встыдъ нашъ церьковь справуетъ.

Ці гэты катэхізм быў калі поўнасьцю надрукаваны — нет ведама. У вядомых мне бібліографаў ён не адмечаны. Вышэйпададзеныя выпісы зроблены беларускім архэолёгам Іванам Луцкевічам. Вельмі пажадана было-бы адшуканьне і перадрукаваньне зьместу ўсіх чатырох лісткоў гэтага цікавага катэхізму, што на вялікі жаль дагэтуль ня зроблена.