Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/409

Гэта старонка не была вычытаная

90-е годы ХVІ ст. (Надрукаваны з рукапісу ў „Труды Кіев. Дух. Акад.“ 1878 г. апр., май, іюнь). Паводле аўтора, самая праўдзівая царква — гэта „руская“, бо праўдзівай царкве трэба:

а) „въ борбѣ вставичной отъ діавола і ему служачых… быти:

б) отъ діавольскихъ слугъ преслѣдованой быти еднако звытяжитися не дати“.

ПОЛЕМІЧНЫ ЗБОРНІК 1597 Г. Рукапіс Кіява-Сафійскага Сабору, № 357. (А. Ю. З. Р., ч. І. т. VIII, 507–561). Трактат складаецца з 20 разьдзелаў, пісаны праваслаўнымі супроць уніятаў. Рукапіс яшчэ не перадрукаваны, цікавы як помнік старакрыўскай мовы.

„СПРАВЕДЛИВОЕ ОПИСАНЬЕ ПОСТУПКУ И СПРАВЫ СЫНОДУ БЕРЕСТЕЙСКОГО. У Вильни въ року 1597“. Гэта кніга не дайшла да нас, але аб ей зусім ясна кажа аўторъ „Антырриса“:

„Хочешь ли ведати хрестиянъскій (брате) чытай собе книжъки Руские друкованые (у Вильни, въ року 1597), не тые, на которые Ѳилялетъ о(дписъ) чинитъ, але другие, которимъ надписъ: Справедливое описанье поступку и справы сыноду Берестейского“.

Гэта ёсьць полемічны твор са старыны уніятаў на апраўданьне заключанай ў Берасьці рэлігійнай уніі, відочна цалком выкуплены і спалены праваслаўнымі.

„ЛИСТЪ ИПАТІЯ ПОТЕЯ ДО КНЯЗЯ К. К. ОСТРОЖСКОГО“. Ліст пісан 3 ліпня 1598 году. (Надрукаваны ў Руск. Истор. Библ.“ ХІХ, 983–1040). У гэтым лісьце Іп. Поцей намаўляе кн. Астрожскаго прылучыцца да Уніі:

„… хотяжъ вашу кнежацъкую милость ведаю добре быти ку собе теперь неласковым и, безъ всякое вины мое ку мне ображеным“.

Аднак унія Мілая Богу справа і яна не навіна бо і даўней і цяпер у некатарых мяйсцох сярод грэкаў і рымлянаў істнуе еднасьць дык да гэтай еднасьці і заклікае Поцей князя Астрожскага.

РУКАПІСЫ КН. КУРБСКАГА. Вядомы перабежчык з Масквы кн. Курбскі шмат працаваў над перакладамі з грэцкай мовы. Перакладзеныя ім кнігі хадзілі ў рукапісах. У Румянцаўскім музэі пад № 193 захаваўся рукапісны зборнік кн. Курбскага, пісаны старакрыўскай мовай, які зьмяшчае богаслоўе, дыялектыку, кнігу аб „ересѣхъ“ а такжа некалькі слоў Яна Дамаскіна („Истор. Русск. церкви Филарета“, ч. 1410–1588 г.г., бал. 66–67. Чарнегаў, 1862).

„ЕКТЕСИСЪ альбо короткое собраніе справъ, которыя ся дѣяли на помѣстномъ синодѣ Берестейскомъ“, друк. ў 1597 г., без азначаньня мейсца друку. (Вішн., т. VIII, бал. 292).

Гэта-ж самая кніга выйшла і ў польскай мове ў Кракаве, ў тым-жа 1597 годзе, пад агалоўкам: „Ekthesis, abo kròtkie zebranie spraw, ktòre się