Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/411

Гэта старонка не была вычытаная

Па просьбе князя Астрожскага піша адповедзь Суражскі, але „труднасьць і небасьпека адпавядаць за каго вышэйшага і шафаваць чыімсь розумам“ — зьвязывала, а „прастата і няўмеласьць найбольш гамавала“. Але ўсё-ж такі „калі пастушок бачыць каля гусей хітрага ліса, — як падкрадаецца да іх, і калі няможа паканаць, то хоць адганяе яго, пакуль хто сільнейшы ня прыдзе на ратунак“.

Давёўшы шэрагам цытат, што добрая сама па сабе згода, не заўсёды бывае прыемна Богу, аўтор пытаецца чаму Поцей так стараецца пацукраваць сваю згоду. І даўшы чорны абраз, таго замяшаньня, якое было выклікана выступленьнем на жыцьцёвую арэну уніі, ён выклікае:

„Як зямля не задрыжыць, неба не зьлякнецца, сонца не пацямнее, месяц не зацьміцца, громы не ўдараць, сілы нябесныя не парушацца?! Як-жа вашу тую аплаканую і няшчасьлівую згоду — згодай, а ня лепш Вавілонам або цёмным хаосам і самым пякельным пракляцьцем называці і разумеці хто не мае? Вы парожнілі сьвет, патурбавалі людзей, высушылі ў людзях абапольную любоў, пасварылі бацькоў з дзяцьмі, пагневалі брата з братам, насковілі аднаго супроць другога, распарушылі братэрства, прагналі прыязьнь, ўвялі раздражненьне. Унясьлі надутасьць, ганаравітасьць, пыху, лёгкаважаньне, лёгкадумлівасьць, злую думку аднаго аб другім… Вы нарушылі сумленьне, зламалі прысягу, ашукалі айца папежа, не датрымалі яму слова. Вы прысягалі за нас усіх, адбывалі ад нас пасольства, аб каторым мы ня думалі, паказвалі ад нас на лісты, аб якіх нам ня сьнілася. Вы пераступілі бацькаўскія межы, вы нарушылі старадаўную веру. Вы ўтрацілі прадзедаўскую спадчыну, вы перайначылі бацькаўскую запавець. Вы перакапывалі магілы продкаў, парушылі косьці бацькоў, пагордзілі іх верай, вы паганбілі іх чэсныя і сьвятыя справы, вы затапталі іх сьцежкі“…

Князь Астрожскі хоча згоды, хоча любові, аб якой натхнёна піша аўтор:

„Хто любоў, згоду пасеяў, любоў і пажаці хоча. Бо любоў пакрывае масу грахоў, любоў родзіць прарокаў, любоў дадае сілы мучанікам; любоў — гэта крыніца агня; чым дальш выцякае тым больш выклікае спрагі да Бога; любоў змацовуе сэрца і душу чалавека, любоў пацяшае смутных, весяліць зажураных, любоў паднімае паўшых, любоў робіць харобрымі трухлівых, любоў сагрэвае астуджаных, любоў панукае лянівых, любоў дае мудрасьць неукам“.

С тэй прычыны, што Поцей паклікаўся на Флёрэнтыцкі сабор, да „Одпісу“ дадаў Суражскі „історійку в коротце але правдиве о собори флорентійском, давно списаную“. Гэтае фантастычнае апавяданьне загадуе ігумену Родоса, збройнай сілай прыняволіць папежа і кардыналаў саўсім зьмяніць тэкст давяршонай угоды. Абяцанкамі і дарункамі, пагрозамі і забойствамі прыняволіць папежа, кардыналаў і цэсара, патрыарха і грэцкіх біскупаў — прыняць сфальшаваную угоду. Пасьля флёрэнтыцкай трагедзіі ідзе яшчэ Антоніяўская, дзе лаціннікі забіваюць чарнцоў, каторыя ня хочуць прыняць уніі, але над апостатамі заваліліся муры ксыпоропатамскага манастыра дый усіх засыпалі. Гэта апокрыфічная гісторыя ўжо раней хадзіла па руках, мусі зложаная самім Суражскім, на якую ён паклікаўся ў сваей кніжцы з 1588 г. Але цяпер яна ў новым апрацаваньні і ўгрунтаваньні зьяўлялася чытачом у дапасаваньні