Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/412

Гэта старонка не была вычытаная

да бягучых падзей. Апавяданьне канчаецца заклікам да верных праваслаўнай царквы. На гэту кнігу было некалькі адповедзяў са стараны каталікоў і уніятаў.

Поцей пісаў яшчэ другі ліст да Астрожскага і яшчэ раз адказаў, яму Клерык Астрожскі (Суражскі). Кніжка выйшла бяз подпісу аўтора, але на аснове прадмовы і стылю — гэта праца залічана да безпярэчных твораў Суражскага.

Як у папярэднім Одпісе, так і тут аўтор вызначаецца добрай дыялектыкай, гумарам і іроніяй, прыкл. аб уніі кажа што, гэта „архісынагога згоды“ злеплена з вутлых сьценак „на пяску лёгкадушнай упорчывасьці“. Асаблівай сілай вызначаецца канцавая апастрофа аўтора да уніяцкіх біскупаў.

„І ці не зварушыць вас плач і страх, што вы сваю Маці Сыон, якая вас парадзіла і на лоне песьцячы, як дзеталюбная галубка выкарміла і выхавала, пакінулі яе і адракліся. Заместа гэтай звычайнай песенькі Яна Дамаскіна: „Радуйся Сыон сьвяты“, якую сьпявалі на яе уцеху дзеці звыш семсот лет, вы паднімаеце цяпер плач, рыданьне і енк, Сыон, Маці-Царкву разжаліваеце, сьвечку яе сьвечніка гасіце, яе сьвятасьці пустошыце, нішчыце аўтар, Псалтыр змяраеце, песьню заглушаеце, радасьць зьвязуеце… Пакайцеся і вы, біскупы, заплачце, што вы адступілі… Прасьніцеся з таго сну заблудлівасьці, навярніцеся… Выкіньце с-паміж сябе і ня будзьце ў таварыстве з такім хітрым зводнікам (Кірылам Тэрлецкім), каторы нарабіў гэтулькі злых учынкаў супроць Бога і людзей, што калі мы маўчаць будзем аб іх, то тады зямля будзе стагнаць і выклікаць. З ім нятолькі нельга мець штоколечы супольнае але нават есьці, як кажа ап. Павал. А ён у тэй вашай еднасьці ня толькі браў удзел, але мала не стаў галавой і правадніком… Ня гожа гаварыць і радзіцца са слабым аб сіле, са сьляпым аб сьвятле, з разбойнікам аб згодзе, з распусьнікам аб чыстаце, з грабежнікам аб дарэньні, з бязсаромліўцам аб пабожнасьці, з абжорліўцам аб пасьце, с пьяніцам аб цьвярозасьці. Таму паслухайце сыонскія сыны, вашай Маці-радзіцелькі, што с плачам да вас прамаўляе: прыдзіце і пабачце, сыны, пакінутую ўдавіцу. Выхавала я вас з радасьцю, а ўтрціла са смуткам… Ушчэрць выпоўнілася чаша упадку майго і хто вылечыць?

„ЛІСТЫ НАВЕЛЕБНѢЙШАГО И ВСЕСВЯТѢБЙШАГО КИРЪ МЕЛЕТІЯ ПЕРЕДЪ ТЫМ АЛЕКСАНДРЫЙСКАГО, А ТЕПЕРЪ УЖЕ КОНСТАНТИНОПОЛЬСКОГО ПАТРІАРХИ, за услышаньемъ о одорванью Мнтрополита и владыковъ нѣкоторыхъ, до людей старожитной вѣры Греческой, ту ивъ иныхъ панствахъ мешкаючихъ, свѣже писаный. Рукапіс ХVІ ст. „Описаніе русск. и словенск. рукописей Румянц. музэума” 1842, б. 52.

У перакладзе на ц.-славянскую мову гэты лісты былі надрукаваны ў Астразе ў 1598 годзе. Наша рэдакція лістоў патрыарха Мелеція іншая чым у астрожскім выданьні, што відаць, як з агалоўку так і с пачатку абодвых тэкстаў:

„Тое то есть што мовилъ Спаситель нашъ братіе, впродъ оповѣдаючи незносныя навалности которые мѣли опановати весь свѣтъ за часу антихристова тиранства“.