Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/414

Гэта старонка не была вычытаная

бываюць нападаны граблены і зьдзекаваны і на вялікіх дарогах іх хапаюць, вязьняць з рожнымі нечуванымі, для большай мукі, удручэньнямі, бьюць, топяць і забіваюць… і прымушаюць слухаць пастыраў, якіх мы лічым за адступнікаў ад патрыархаў усходных… За рознасьць у веры ў гарадох адбываюцца інквізыціі… калі просім справядлівасьці і абароны, то атрымліваем пагарду і насьмешкі“…

Акт падпісалі генеральныя рэвізоры. Ад праваслаўных: воявода кіяўскі князь Александр Астрожскі, воявода валынскі Канстантын Астрожскі, воявода брацлаўскі князь Фёдар Сангушка, князь Міхайла і Адам Вішневецкія, кн. Іоакім Карэцкі, князь Юры Горскі, князі Багдан і Іоан Саламярэцкія, князь Юры Пузына, Ян Трызна, Андрэй і Александр Загароўскія, Стэфан Ложка.

Ад рэформатаў: віленскі воявода кн. Крыштаф Радзівіл, Андрэй Лешчынскі, Ян Абрамовіч, Крыштаф Зэновіч, Фабіян Мальборскі.

Ніжэй ідуць подпісы без азначаньня рэлігійнай прыналежнасьці яшчэ 14 вояводаў і 80 каштэлянаў. У ліку апошіх знаходзім: князёў Фёдара і Яна Друцкіх-Сакалінскіх, Юрыя Саламярэцкага і Юрыя Сапегі.

Да гэтых 99 асоб „кожды пакрыўджаны ў свабодзе веры, па раду і помач павінны зьвяртацца“.

„ПОУЧЕНІЕ НОВОСЛОЖЕННОЕ ВО ЛИТВАНІИ НАРИЦАЕМЫМЪ ЦОЗЗЛШЗ ЛОГОѲЕТОМЪ“. Рукапіс канца ХVІ ст. Кіява-Міхайлаўскага манастыра, № 1656. Гэта кніга напісана с прычыны пераходу ў каталіцтва патранаў Супрасльскага манастыра Яна і Васіля Хадкевічаў. Імя аўтора скрыта ў крыптоніме (Цоззлішз) які дагэтуль не расчытаны. Твор мае на мэце ня гэтулькі палеміку з лаціннікамі, сколькі ўмацаваць у веры просты народ. Аўтор карыстаецца сьв. пісаньнем, сымвалам веры і другімі крыніцамі для аргумантаціі. У мове прабіваецца грубая ў перадачы аўтора царк.-славяншчына.

ДЗЕННІК ФЁДАРА ЕЎЛАШЭЎСКАГА. (1546–1604). Рукапіс знаходзіцца ў Віляноўскай бібліатэцы, копія маецца ў бібліятэцы Асалінскіх у Львове № (2444).

Еўлашэўскі быў родам з Ляхавіч, с пад Слуцка, выконываў урад падсудка ў Новагрудку. Належаў да дробнай крыўскай шляхты.

Дзеннік Еўлашэўскага важны для характэрыстыкі дробнай крыўскай шляхты. Тут выяўляецца ня высокая яе асьвета:

„в пятом року, — кажа Еўлашэўскі аб сабе, — почато мне бавити наукою рускою, кгдыжъ въ тыхъ часехъ въ той нашей сторонѣ не было еще иншихъ наукъ, и для того пришло ми зостати зъ рускою и полскою наукою; и по жыдовскый написати умеломъ, але тое писмо ихъ потребуе умеетности языка ебрайскаго, або хоть немецкого“, (ён іх ня ўмеў).

Усюды відаць рэлігійнасьць, што і натуральна выцякала з сямейных традыцій: бацька Еўлашэўскага, аўдавеўшы, прыняў духоўны стан і быў біскупам турава-пінскім. Зрэшта сын адступіў ад веры бацькоў: будучы ў Віль-