Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/415

Гэта старонка не была вычытаная

ні 19-ці летнім хлопцам захапіўся протэстанцтвам і стаўся яго прыхільнікам, але раціяналізм не ўратаваў яго ад рожных забабонаў і веры ў надзвычайнае:

„Едучы з Вілні до дому, мяновите въ Дорогове, въ стодоле ночуючи, обачилемъ южъ на святаню въ избе огнистого чоловѣка, до которого гдымся порвалъ, онъ тежъ да мне выступовалъ, и зашедше се серед избы, порвалемъ зь запалемъ ножъ и ударилемъ нань, а онъ зникнувши, зновъ се былъ въ тым же куте указалъ и знову до мне шелъ, а я шапку рутилемъ нань и окно отворилемъ; южъ малы день былъ а то згинуло“.

Ніхто з бытных там не бачыў гэтага чалавека. Ен сьпярша думаў, што то здань, але адна „невеста стара шляхцянка“ запэўніла его што ён ня хворы.

Пазьней, самаасьветай Еўлашэўскі дасьціг даволі добрай адукаціі навучыўся матэматыкі, права, набыў фізофічную веду. Ен гаворыць аб патрэбнасьці свабоды веры, аб промысле Божым і г. п. Ен маніўся ехаць „до Угорь и до Турціи“, каб зьведаць іншыя краіны і навучыцца рожных рамёслаў. Веданьне права дало яму магчымасьць вясьці судовыя справы яго паноў-апякуноў, магнатаў, і займаць мейсца падсудка ў паветовым судзе. Хоць яму заўсёды прыходзілася стыкацца с палякамі і гаварыць па польску, але ён захаваў у сабе свой крыўскі („рускі“) патрыотызм: ён усюды процістаўляе сваё польскаму. Гэтак Еўлашэўскі адмячае, што ў часе першага безкаралеўя палякі баяліся „абы се Літва зъ Московскимъ не порозумела“. Крыштафа Радзівіла лічыць „стлупам панства Литовскаго“, з гордасьцю адзначае, што на сойме, 1578 году „Маршалковалъ межи послами наш литвинъ — князь Болько Свирский“.

Дзеннік Еўлашэўскага дае матэр’ял і для знаёмства з рожнымі крыўскімі дзеячамі тых часаў: князямі Слуцкімі, Радзівіламі, Хадкевічамі, Сапегамі, Філёнам Кмітам, Унехоўскімі, Кавэчынскімі, Скумінам і друг.

Палітычных вестак у Еўлашэўскага мала, ўпамінаюцца палітычныя падзеі між іншымі, ўвесь дзеннік пасьвячаны мясцоваму жыцьцю і акружаўшым аўтора справам.

Як відаць с прыведзеных выпісаў, мова Еўлашэўскага перапоўнена полёнізмамі. Вельмі быць можа, дзе што, трэба аднясьці на недагляды копіі Осолінскіх, па перадруку якой прыведзены ў нас тут кароценькія выпіскі ў тэксьце, але відаць, што і арыгінал перапоўнены імі. Гэта апошняе трэба аднясьці на ўплыў протэстантызму, які ў нас карміў сваіх прыхільнікаў і вызнаўцоў выключна польскай пісьменнасьцю, якой дастарчаў у вялікім ліку.

„КРО(И)НІКА СЛОВЯНОВЪ. РУСКАЯ. О ПАНСТВАХ РУСКИ(Х). ПО(Л)СКИ(Х) И ЛИТО(В)СКИ(Х)“. Рукапіс Петр. Публ. бібл. F. ІV. 668, той самы, які зьмяшчае і кроніку Бельскага. Павыжшая „Кройніка Словяновъ" зьяўляецца перапрацоўкай „Kroniki“ Стрыйкоўскага, каторая была надрукавана ў 1582 годзе пад агалоўкам:

„Kronika Polska, Litewska, Żmodzka y wszystkiey Rusi Kijowskiey, Moskiewskiey, Siewierskiey, Wołhińskiey, Podolskiey, Podgorskiey, Podlaskiey etc… według istotnego y gruntownego zniesienia pewnych dowo