Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/418

Гэта старонка не была вычытаная

музэі, адзін у Варварынскай царкве ў Слуцку. Гэты апошні перапісаны ў 1684 годзе і мае такі агаловак:

„Сынодік албо зобраніе імен преставленыхъ дшъ, споражены в року 1684 іюліа 14 презъ отцевъ соборныхъ на тотъ часъ будучыхъ Саву Подтопту, Симіона, Ліонтія, Іоанна Мінкевічовъ, Матфея Богушевича и діакона Іакова Козюли“.

У „Сынодіку“ маюцца рысункі фарбамі. Пачынаецца памяннік ад кн. Альгерда, які быў протаплястам роду князёў Слуцкіх-Олельковічаў:

КНЯЗЯ ВЕЛИКОГО ОЛГИРДА ВО
С КРЕЩЕНІИ НАРЕЧ ДИМИТРІЯ,
КНЯЗЯ ВОЛОДИМЕРА, КНЯЗЯ СИМІОНА.

Пасьля даволі доўгага раду імён з роду князёў Олельковічаў, мужскіх і жаночых, ідуць імёны слуцкіх мяшчанаў с прыпіскамі, калі памёрлі і з абазначаньнем пры некатарых іх прозьвішчаў.

Далей памінаюцца роды акалічнай шляхты: Лапіцкіх, Мышлевічаў, Абрамовічаў, Паўловічаў, Яновічаў, Протасоўскіх, Мелентовічаў, Дерткаў, Дзеткевічаў, Волковічаў, Горватаў.

На 10 балоне памінаюцца патрыархі і архібіскупы, біскупы, архімандрыты і ігумены.

На 14-й балоне памінаюцца рожныя іншыя роды: Маркевічаў, Капыленіцаў, Оточэнікаў, Грыгаровічаў, Казюлі, протапопа Мінкевіча, пісара капітулы слуцкай айца Міхайлы Салаўевіча, Капа-Ново-Городца, устаўніка саборнай Замковай царквы айца Падтопты „имена дидаскаловъ ихже нѣсть кому поминати“, Трофімовіча, Казаковіча, Загароўскіх, Хвенковіча, Борнцэвіча, Савінскага, Савіча, Шубніка, Янковіча, пана Чэрнішэвіча, Карзаліна, Пожарыцкоўны, Баўтруковіча, Данеўкі, Дашкевіча „пароха прусскаго”, Прэснага, „пана шляхетного“ Каскевіча, пана Чадая, Матковіча, Парыка, Кіпріяновіча і др.

Акром гэтага ў памянніку запісаны роды іншых Ольгердовічаў і князёў: Крошынскіх, Огінскіх, Чэтвертынскіх і др.

Нашы памяннікі — гэта „абразы без асоб“, назовы, сэнс якіх затрачаны: імёны, імёны, імёны — і больш нічога! Устаноўленьне рэальных асоб, скрытых пад гэтымі імёнамі, сыстэматызація іх і пасьля дасьледаваньне, г. зн, спастаноўка цэлага раду прыватных і дробных фактаў, якія-бы далі гэтым асобам гістарычныя комэнтары, пачэрпнутыя з рожных крыніц, і, ўрэшце, вывады з гэтай стугі фактаў, маючыя агульнае значэньне, вывады, выясьняючыя падробнасьці і асобнасьці цэлай групы гістарычных падзей, вось якая праца над памяннікамі чакае ў будучыне крыўскіх вучоных.

ЗБОРНІК ТРОЙЦА-СЕРГІЯВАЙ ЛАЎРЫ ХVІ СТАГ. Азнакі мовы: „бръздѣйши і інш. Зборнік зьмяшчае ў сабе забаронную (отреченную) пісьменнасьць, між іншым „Астрологію“.

ЗБОРНІК ХVІ СТАГ. МАСКОЎСКАЙ ДУХОЎНАЙ АКАД. № 185/566. Зьмяшчае ў сабе забаронную пісьменнасць, між іншым „Слово о древе крестномъ“.