Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/420

Гэта старонка не была вычытаная

ЗБОРНІК ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХVІ СТАГ. Маскоўскай Сынод. бібл. № 937. На першых пісаных лістох, у нізе, зроблена увага, што кніга куплена

„въ Литвѣ въ столице в Вилни в монастырѣ Пресьвятаго и Животворящаго Духа“.

ЗБОРНІК КАНЦА ХVІ СТАГ. Маскоўскай Публіч. бібл. і Рум. муз. № 159. Азнакі мовы: гледячи, взела, жона, крывавилися, матыку, муки тоеи, по речонымъ часе і г. д.

ЗБОРНІК ХVІ СТАГ. ЧУДАВА МАНАСТЫРА № 62/264. Вялізны рукапіс на 756 лістох, ад першага да апошняга радка пісаны аднэй рукой. Надта цэнны дзеля правопісу: усе стацьці перапісаны згодна вымове таго крывіча, які пісаў гэты зборнік. Самая выяўная азнака — аканьне, прыкладам: арла па морю, аконьце, съ табою, самнение, никаму, яво, ежа=еже і г. д. „е“ заміж „а(я)“: кнезя, поеса, свезася, гредуща і г. д.; „о“ заміж „а“: накозати, маностырь, изьвояно, кокою, богряно і г. д.

ЗБОРНІК, ЗЛОЖАНЫ З РОЖНЫХ РУКАПІСАЎ ХVІ і ХVІІ СТ. ІОЗАФАТА КУНЦЭВІЧА. Перах. у Віленскай Публіч. бібл., № 261. Разгледжаны ў праф. Карскага. „Къ исторіи звуковъ и формъ бѣлорусской рѣчи“ (Рус. Филолог. Вѣстникъ № 2, 1890 г.).

ЛЕТАПІС БЫХАЎЦА ХVІ СТАГ. Перахов. у Пазнанскай бібл. Названы ад імені яго ўласьніка „Быхаўца“. Крыўская мова летпісцу належыць да мовы, ўжыванай каля Пінску, але азнак украінскай мовы няма.

СУПРАСЛЬСКІ РУКАПІС ХVІ СТАГ. Які зьмяшчае Ноўгародзкі і Кіяўскі скарочаныя летапісы (Архіў Мініст. Замежн. Спраў) асобнай рэдакціі. Цікава мова гэтых летапісаў з моцна адценеванымі крыўскімі асобнасьцямі.

КОРМЧАЯ ХVІ СТАГ. Маскоўская Публ. бібл. і Рум. муз. № 232. Увесь рукапіс пісаны крыўскай мовай. У гэтай кормчай зьмешчаны Судоўнік Казіміра 1468 году.

КОРМЧАЯ ХVІ СТАГ. Маскоўская Публ. бібл. і Румянцаўскі музэй № 233. Правопіс крыўскі, але сустрачаюцца азнакі баўгарскага і польскага правопісма.

КОРМЧАЯ ХVІ СТАГ. Маскоўская Публ. бібл. і Рум. муз. № 234. Правопіс крыўскі з нязначнымі баўгарскімі азнакамі і польскім уплывам.

СЬПІСАК З ІЗБОРНІКА 1073 Г., пісаны ў ХVІ стаг. Перах. у Віленскай Публ. бібл. № 260. Мова гэтага сьпіску крыўскай рэдакціі: мя-