Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/422

Гэта старонка не была вычытаная

SINTAГMATION или о святых седми сакраментах то е(ст) о тайнах списаніе блжнаго митрополи(т) филаделфиискаго Кир Гавріила“.

Гэты „Сінтагматіон“ пачынаецца словамі:

„первы(м) а власны(м) добры(м) и(ж) е(ст) бгу яко великій василій мови(т) созданя своего члка для невымовное своеи доброти“.

ПОВЕСЬЦЬ АБ ТРОХ КАРАЛЁХ. Памешчана на 99–165 бал. „Зборніка ХVІ стаг.“ Маскоўская Сынод. бібл. Яна мае гэткі агаловак: „Слово о житіи и о хо(жде)ніи тре(х) короле(в) персидскы(х)“. Характар пісьма падобны да Петраградзкага зборніка. Повесьць падзелена на 46 разьдзелаў, знача — іх менш, чым у Петрагр. зборніку, але больш, чым у Сынодальным зборніку № 367, дзе повесьць абрываецца на 32 разьдзеле.

ІСААКА СІРЫНА І ДОРОФЕЯ АВВЫ навукі з рожнымі прыдаткамі, Вілен. Публ. бібл., № 63. Рукапіс ХVІ стаг., пісаны мовай ц.-баўгарскай с крыўскімі асобнасьцямі.

КНІГА СІМЕОНА МЕТАФРАСТА ХVІ СТАГ. Маскоўская Сынод. бібл. № 219, з запісам:

„сія кніга… монастыра общежительного кутеинского и буйницкого“.

Акром жыцьцёпісаў і слоў з Метафраста ў зборніку памешчаны навукі і бяседы на рожныя сьвяты Іоанна Златаустага і Андрэя Крытскага.

ЛЕСТВІЦА ІОАННА ЛЕСТВІЧНІКА І ТВАРЭНЬНІ АВВЫ ДОРОФЕЯ, КАНЦА ХVІ СТАГ. Маскоўская Публ. бібл. і Рум. муз. № 253.

ЛЕСТВІЦА ІОАННА ЛЕСТВІЧНІКА ХVІ СТАГ. Перах. у Кіяўскай Духоўнай Акадэміі. Запіс: „Андреа з Витебска“.

„СЛОВО ПО(ХВА)ЛНОЕ ВЕЛИКОМУ И ПРЕЧЮДНОМУ АРХ(АН)Г(Е)ЛУ МИХАЇЛУ“. Рукапіс у зборніку ХVІ ст. Сынодальнай бібліатэкі б. Чудов. № 62/264.

„СЛОВА Г(О)С(ПОД)А СПА(СА) НАШЕГО НАКАЗАНІЕ ВСЕМУ ПРАВОСЛАВНОМУ ХРИСТИЯНСТВУ“. Рукапіс Сынодальнай бібліатэкі, ў зборніку ХVІ ст. б. Чудов. № 62/264.

„СЛОВО О ПОСЛЕДНЕ(М) ВРЕМЕНИ". На 230 балонцы „Зборніка ХVІ стаг.“ бібл. гр. Красінскіх у Варшаве, № 408.

„ПРОРЕЧЕНИЯ С(ВЯ)ТЫ(Х) ПР(О)Р(О)КЪ О Х(РЫСТ)Ѣ І(ІСУ)СѢ“. На 177 бал. „Зборніка ХVІ стаг.“ бібл. гр. Красінскіх у Варшаве, № 408.