Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/423

Гэта старонка не была вычытаная

„ПОЧИНАЕТСЯ РЕ(Ч) О ТРЕ(Х) СТАВЕХЪ“. На 159 бал. „Зборніка ХVІ стаг.“ Бібл. гр. Красінскіх у Варшаве, № 408.

ЗБОРНІК ХVІ СТ. БЯСЕД АЙЦОЎ ЦАРКВЫ. Мова ў зборніку ц.-баўгарская с крыўскімі асобнасьцямі.

ЗБОРНІК СЛОЎ І НАВУК ІОАННА ЗЛАТАВУСТАГА і іншых айцоў царквы, ХVІ стаг. Віленская Публ. бібл. № 257. Азнакі мовы: понедело(к), начнѣмы, послушаймо, повченіе і г. д.

СЬВ. ВАСІЛІЯ ВЯЛІКАГА АБ ПОСТНІЦТЕ, РУКАПІС ХVI СТ. Перах. у Віленскай Публ. бібл., № 53. Пісаны мовай ц.-баўгарскай с крыўскімі асобнасьцямі ў правопісме.

АДРЫВАК С ТВОРАЎ ГРЫГОРА СЫНАІТА ХVІ СТАГ. Перах. у Віленскай Публ. бібл., № 60.

„ЧУ(Д) С(В)ТГО ЕГОРЬГИЯ О ЗМИЇ“. Рукапіс ХVI ст. (Чудовск. сб. № 62/264; Карскій, „Бѣл.“ ІІІ, 47). Належыць да апокрыфічнай літэратуры.

„ПОЧАТОКЪ ВОПРОСОМЪ О СМЫСЛУ РАЗУМА“. Рукапіс ХVІ ст. Маск. Сынод. бібл. № 937. Тыпова богамільскі апокрыф. Гэта зборнік пытаньняў і адповедзяў, паміж іншым і космогонічнага характару. Напр.: Ад чаго ёсьць створаны анелы? Анелы ёсьць створаны ад агня, а ад сьвятла, а ад Духа Божага. Ад чаго сонца ёсьць створана? Ад цялеснай рызы Госпадавай. Ад чаго месяц ёсьць створаны? Ад духа і аера пасаду Божага. Неба стварыў словам, а зямлю стварыў памышленьнем адным, неба зьмерыў пядзію, мора разьліў горсьцію, а зямлю падножкам ног сваіх, а з мора кроў і ваду. У гэтым сэнсе і іншыя пытаньні.

„СТРАДАНЇЕ І ПО(Д)ВИЗИ С(ВЯ)ТГО АП(СТ)ЛА Ї ЕѴ(Г)ЛИСТА МА(Т)ѲѢЯ“. Рукапіс ХVІ ст. (Чудовск. сб. № 62/264; Карскій, „Бѣл.“ ІІІ, 47), балонак у рукапісе 320. Належыць да апокрыфічнай літэратуры шыранай у нас богамільцамі.

„СТРАДАНІЕ… С(ВЯ)ТГО ѲИЛИПА“. Рукапіс ХVІ ст. (Чудовск. сб. № 62/264; Карскій, „Бѣлоруссы“, ІІІ 47). Належыць да апокрыфічнай літэратуры.

„ПО(Х)ВАЛА СЛА(В)НОМУ П(РО)РОКУ ЇЛЬИ ОГНЕН(АГ)О ВОСХОЖ(Д)ЕНЇЯ“. Рукапіс у зборніку ХVІ ст. Сынодальнай бібліатэкі б. Чудов. № 62/264.

„ПОСЛАНІЕ НАПИСАНО(Е) ОТЪ АВГАРЯ Ц(А)РЯ К Г(СПД)У НАШЕМУ І(СУ)С Х(РСТ)У“. Рукапіс ХVІ ст. Маск. Сынод. бібл. № 558; належыць да апокрыфічнай богумільскай літэратуры.