Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/424

Гэта старонка не была вычытаная

„СЛОВО О ДРЕВѢ КРЕСТНОМЪ“. Рукапіc ХVІ ст., пераховуецца ў Маск. Духоўн. Акадэміі № 185/566. Належыць да апокрыфічнай літэратуры шыранай богамільцамі. Гл. „Памятники отреченной литературы“, Тихонравова, т. І і ІІ.

ЧЫН СПОВЕДЗІ, ХVІ СТАГ. Перах. у Віленскай Публ. бібл. Азнакі крыўскай мовы сустрачаюцца ўсюды, а з ліста 31 пачынаецца „исповѣдь повседневная каждому человѣку православному належная“ — на чыстай крыўскай мове.

ЧАСАСЛОЎ З ДАДАТКАМІ, ХVІ СТАГ. Перахов. у Віленскай Публ. бібл., № 223. Склад мовы і правопісма крыўскія: „пресвятей Богородици, уборздѣ причастіе, аще кто преставиться на воскресеніе Господне, на великъ день“, і інш.

ТРЭБНІК. Пісаны рожнымі характарамі пісьма ХVІ і ХVІІ стаг. Віленская Публ. бібл. № 207.

ІРМОЛОГ ХVІ СТАГ. Перах. у Львоўскім Сьвята-Ануфріяўскім: манастыры. Пісаны крыўскаю скаропісьсю, с крукавымі нотамі.

„ВСѢ(М) ПРАВОСЛА(В)НЫ(М) ХР(И)СТІАНО(М)Ъ исповѣданіе по вся дни маю(ть) в(ъ)си мови(ть) за нєрео(м) служителе(м) ц(е)ркви божіе мо(ц)но“ — стацьця на 5 балонцы „Зборніка ХVІ стаг.“ Маскоўскай Сынод. бібл. Тутака-ж просіцца аб дараваньні сьмяротных грахоў, папоўненых пяцьцю човамі:

„слышаніє(м)ъ, виденіє(м)ъ, и мовеніє(м)ъ недобры(м), осезаніє(м)ъ, обоняніє(м)ъ, и въ несодѣланныхъ милосе(р)дны(хъ) добродетелехъ, которыми опра(в)даю(т)ся вси бл(а)гове(р)ныя лю(ди) во д(е)нь су(д)ный“.

„ПОУЧЕНІЕ ВСЕ(М) ПРАВОСЛА(В)НЫ(М) ХР(И)СТІАНО(М) Д(У)ШЕПОЛЕЗНО И СТРА(Х)У ПОЛЪНО“ — стацьця на 6 балонцы „Зборніка ХVІ стаг.“ Маскоўскай Сынод. бібл. „Поученіе“ стараецца адвярнуць праваслаўных ад пераходу ў унію:

„Правосла(в)ныя хр(ис)тіане п(а)н(о)ве и п(а)ни и вси богобоязливыя мужи и жены закону грече(с)каго… проси(м) и напоминае(м) слово(м) бо(ж)и(м) же бы(с)те не скланяли(сь) на латы(н)ская зловещаніа. и и(х) неполе(з)ное ученіе“.

„СКАЗАНІЯ ПОЛЕЗНАА О ЛАТИНОХЪ, КОГДА ОТЛУЧИШИСЯ ОТЪ ГРЕКЪ И СВ. БОЖІЯ ЦЕРКВЕ“. Рукапіс ХVІ ст. Вілен. Публ. бібл. № 269 па Дабр. Твор гэты складаецца з 10 разьдзелаў.

ТРАКТАТ СУПРОЦЬ ЛАЦІННІКАЎ, канец ХVІ ст. Гэты трактат вядомы толькі з ліста кн. Курбскага, пісанага да Астрожскага.