Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Морская рыбка эхіна, аб якой ў тыя часы, на аснове легандаў, былі пераконаны, што яна пяром сваім затрымлівае караблі на моры, — дае прычыну да абшырнага тлумачэньня.

Малая рыба эхіна многаму вучыць марскіх падарожнікаў: яна ведае, калі будзе бура, а калі сьціша. Калі яна прачувае буру, то ўзлязае на цьвёрды камень, як на катвігу. Калі Госпад выказаў сваю клапатлівасьць да эхіны, то ў сколькі разоў большыя яго шчодрасьці да нас, людзей, якія пакладаюць надзею на яго: Госпад прамудра клапоціцца аб нашым збаўленьні і загадуе кождаму выпаўняць тое, чаго Ён хоча. Калі прарок Іона, пасланы Богам прапаведываць у Ніневію аб маючым стацца разбураньні яе, уцёк ад Госпада ў Тарсіс і быў на моры, то эхіна не стрымала карабля, на дне якога спаў Іона. Узьнялася бура, караблю пагражала зьніштожаньне. Бура сунялася толькі тады, калі Іона быў выкінуты ў мора і трапіў ў нутро кіта, Кіт вырыгнуў Іону, і Іона павінен быў выпаўніць Божы загад: ісьці прапаведываць у Ніневію. Жыхары Ніневіі паслухалі Іоны, пакаяліся і збавілі сваё жыцьцё.

Магчыма, што часьць твораў Кліма Смаленца скрываецца пад назовай многіх твораў, прыпісываных сьв. Кліму, біскупу Словенскаму, сучасьніку Кірілы і Міфодзія. Памер Клім Смаленец у 1164 годзе.

СЛОВЫ І КАЗАНЬНІ (ПОУЧЕНІЯ) КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА, дайшоўшыя ў сьпісках ХІІІ і ХІV ст. (Кормчая 1281 году Маск. Сынод. бібліатэкі).

Кірыла Тураўскі быў сынам багатых тураўскіх мяшчанаў. Калі ён радзіўся нет ведама; думаюць — каля 1130 году. Як сын багатых бацькоў, ён атрымаў старэннае выхованьне ў сваім родным горадзе, каторы ў тыя часы быў ня толькі адным з выдатнейшых дзяржаўных цэнтраў, які не уступаў Кіяву,