Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/430

Гэта старонка не была вычытаная

Ужо ў мове арыгіналу 1637 году відаць уплыў польшчыны і царкоўна-славяншчыны, а ў папраўленай са стараны мовы і тэксту выданьні 1716 г. бачым ужо мову „ачышчаную“ і саўсім нічым не падобную на народную. Гэтак, пачынаючы з другой палавіны ХVIІ ст., акром вельмі рэдкіх здарэньняў, былі „папраўлены“ ўсе крыўскія царкоўныя кнігі. Старакрыўская пісьменнасьць захавалася толькі ў ранейшага часу рукапісах і старадруках.

„ОТЪ ПРОТА СВЯТЫЯ ГОРЫ АѲОНСКІЯ И ВСЕГО СОБОРА ИХЪ ЯНУШУ КОРОЛЮ УГОРСКОМУ посланіе второе и отвѣтъ ко вопрошению его противу ученій Люѳторова учителя ихъ“. У зборніку пачатку ХVІІ ст. Кіява-Міхайлаўскага манастыра № 1656.

Угорскі кароль Януш (з Заполя), бачучы закалоты сярод духоўных, выкліканыя паяўленьнем лютэранства, зьвернуўся, праз свайго канцлера, „Лацъка“, ў 1534 годзе да прота Афонскай гары, каб той парадзіў як устанавіць згоду сярод духоўных „егда дастъ Богъ, да ся уединимо, да будетъ едина вѣра, едино стадо и единъ пастырь Христосъ“ Лацка просіць даць адповедзі аб чысцы, аб мытарствах, аб пастох, споведзі, літургіі, чэсьці сьвятых і Маці Божай, жанідзьбе духавенства

Прот Гаўрыэль гаворачы аб блудах лютэран закрануў і разыходжаньні с каталіцтвам і каротка даў адповедзь на ўсе пастаўленыя яму пытаньні, акром жанідзьбы духавенства, бо і праваслаўныя духоўнікі былі жанаты. Прот Гаўрыэль галоўна апіраецца на пісаньнях сьв. айцоў і паданьнях, чаго не