Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/433

Гэта старонка не была вычытаная

Гэты-ж Бэньяш Будны пераклаў на польскую мову кнігі Цыцэрона аб старасьці і прыязьні. Подобна як у польскай мове Сымона Буднага, так і ў Бэньяша Буднага многа крыўскіх слоў і зваротаў

„ОКТАИКЪ, сирѣчь осьмогласникъ“… Друкаваны сьвятаром Даміянам у Дэрманскім манастыры ў 1604 годзе, ў ліст, 13+160+146 і 7 лістоў. У двох мовах: ў крыўскай і ц.-славянскай. Паводле акрэсьленьня Сахарова: „на литовско-русскомъ и словянскомъ языкахъ“.

АПОЛЁГІЯ ФЛЁРЭНТЫЙСКАГА САБОРУ. Друкавана ў Вільні 1604 г., ў 4-ку (Ундольскій „Хрон. Указ“. бал. 24, № 156).

„ОБОРОНА СОБОРУ ФЛОРЕНТІИСКАГО осмого, противъ фальшивому недавно отъ противниковъ згоды выданому“… Друкавана ў Вільні ў 1605 годзе, ў 4-ку. Кніга гэта напісана рэктарам віленскай