Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/434

Гэта старонка не была вычытаная

мітрапалічай уніяцкай калегіі Пятром Федаровічам. Пераклад на польскую мову даканаў віленскі Сьвятатроецкі архімандрыт Геласі Русоўскі і надрукаваў у Вільні ў 1603 г. ў 4-ку, пад. агалоўкам:

„Obrona s. Synodu Florenckiego powszechnego dla prawowiernej Rusi napisana przez Piotra Fiedorowcza w Wilnie, Collegium ruskiego I. M. X. Mrtropolity Kijowskiego rektora, a przez Gelasiusza Rusowskiego, archimandritą Wileńskiego na polski język prełożona“.

Федароўскі у гэтай кнізе адпавядае на гісторыю тагож сабору, напісаную Клерыкам Астрожскім і даводзіць, што берасьцейская унія ёсьць простым адноўленьнем уніі ранейшай, флёрэнтыйскай. Гэткім чынам ўладыкі, каторыя прыймалі унію, не адступнікі а абаронцы старасьветчыны. У дадатку, ўсе прывілеі, якія атрымлівала духавенства ўсходнага абраду ад каралёў, ад часу флёрэнтыйскай уніі, даставала пад варункам, што будзе ў еднасьці з рымскай царквой. Далей даводзіць аўтор, што усходны і заходны абрадак не так крэпка паміж сабой рожняцца, як протэстантызм рожніцца і ад каталіцтва і ад праваслаўя.

У „Абароне“ Федаровіча першы раз былі сабраны ўсе летапісныя ведамкі аб стасунках Русі з Рымам, пачынаючы ад князя Валадзімера. І ў гэтай часьці дадзены вывад, што Флёрэнтыйская унія саўсім лёгічна выплывала з гісторыі ўсходна-славянскай царквы, якая ў істоце ніколі з Рымам не парывала.

УЧЫЦЕЛЬНАЕ ЕВАНГЕЛЬЛЕ 1604 Г. Рукапіс Кіява-Міхайлаўскага Манастыра (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І, б. 393).

„ПОСЕЛЬСТВО ДО ПАПЕЖА РЫМЪСКОГО СИКСТА ІV отъ духовенства и отъ княжатъ и пановъ рускихъ зъ Вильни року 1476 мѣсеца марта 14 дня черезъ пословъ въ томъже листе нижеименованныхъ“, Вільня, 1605 году. Гісторыя пасольства такая: На просьбу в. кн. Літоўскага Казіміра ў 1458 годзе папеж прыслаў для Літвы мітрапаліта Грыгора Баўгарына. Па смерці Грыгора крыўскія біскупы стала пачалі сабе абіраць мітрапаліта, які тытулаваўся „мітрапаліт Кіяўскі і ўсей Русі“ (у адрожненьне ад маскоўскіх мітрапалітаў, якія тытулаваліся „мітрапаліт Маскоўскі і ўсей Русі“. Гэтак наступнікам мітрапаліта Грыгорага Баўгарына быў абраны Місаіл, з роду князёў Петруцкіх, і, с просьбай пацьвердзіць гэты выбар, вясной 1473 году пасланы быў ліст да папежа. Мінула тры гады і папеж не даў ніякай адповедзі на высланы саборам ліст. Тады, ў марцы 1476 году, быў апрацаваны другі ліст і высланы разам с пасольствам. Лісты гэты даюць пробку познага візантыйскага красамоўства, якое вызначалася многамоўствам і мнозствам комплімэнтаў.

Аўтары ў гэтым лісьце зазначаюць, што ў істоце няма рожніцы ў веры паміж грэкамі і рымлянамі ды „російскими словенами“, а тымчасам яны даведаліся, што ўсходна-славянскую царкву выстаўляюць перад папежам як паганскую. Аўторы прыраўніваюць, абвінаватчыкаў да бязводных хмар, якія развяваюць ветры, да бязплодных дрэў, сьпененых хваль і інш. Падаўшы,