Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/438

Гэта старонка не была вычытаная

„ѲESES, СИРЕЧЪ ИЗВѢСТНЫ предъложенїя отъ оученїй еже о тайнахъ церъковныхъ. На размышленїе къ объщему состезанію данны. Честнымъ отцемъ Іосифомъ Веляминомъ Рутъскимъ, Инокомъ закону св. Василія, въ Монастыру Виленъскомъ Св. Живоначалное Тройцы. Состязанїе же се на обычномъ мѣстѣ ученїй будетъ, при монастыри предъреченномъ. Року отъ нароженія Христова 1608, мѣс. Генваря дня 17, часу второго по полудни“. Без азначаньня мейсца друку, ў 4-ку, 2 лісты; друкавана безумоўна ў Вільні, ў друкарні Сьв. Троіцкага манастыра, ў 1608 г. Гэты „Theses“ друкаваны і на польскай мове готыцкімі літарамі. Адзіныя экзэмпляры абодвых у Віленскай Публ. бібліатэцы.

Гэта ёсьць праграма публічнай дыскусіі аб веры, якія ў тыя часы устраівалі уніяты с праваслаўнымі.

„ТРИПѢСНЕЦЪ (ТРІОДІОНЪ) ЦВѢТОНОСНЫЙ“. Друкаваны ў Вільні ў Леона Мамоніча, 1609 году, ў ліст 3+563 лісты. На адвароце агалоўнай балоны памешчаны верш на гэрб Льва Сапегі, канцлера князьства Літоўскага, напісаны мабыць, Лявонам Мамонічам, які падпісаў прадмову. У Сапезе адзначаюцца ўсе цноты наагул і асабліва як у рыцары і дзяржаўным дзеячу.

Тые всѣ в тобѣ цноты видимъ знамените,
Которыми тя панъ Бог надарылъ обфите.
Презацный сенаторе, знат изъ вѣковъ давныхъ
Тые жъ ся найдовали и в предкахъ твыхъ славныхъ…

ТРІОДЪ ПОСТНАЯ, друк., мабыць у Вільні, каля 1609 г., без агал. ліста, ў ліст, 440 лістоў (Ундольскій).

„ѲРИNOS, то естъ Ляментъ единой вселенской апостолской восточной церкве зъ объясненьемъ докгматовъ вѣры. Чрезъ Ѳеоѳила Ортолога. в Вилнѣ 1610“. Ў 4-ку. Гэтаж кніга таго-ж самага году выйшла ў Вільні і ў польскай мове пад агалоўкам:

ѲРИNOS, to jest Lament jedynej powszechnej apostolskiej wschodniej cerkwie z objaśnieniem dogmat wiary, — pierwiej z greckiego na Słowieński, a teraz z słowieńskiego na polski pzetłómaczony przez Teofila Orthologa. W Wilne 1610.

Аўторам „Трэнасу“ быў мніх віленскага Сьвятадухаўскага манастыра Мелеці (ў сьвеце Максім) Сматрыцкі. Выхад гэтай кнігі выклікаў захопленьне ў праваслаўных і раз’яраньне ў радох каталікоў і уніятаў. Аб выхадзе гэтай, узбураючай грамадзянства, кнігі было павядамлена ў вайсковы абоз каралю, які ў той час вёў вайну з Масковіяй і стаяў пад Смаленскам. „Трэнас“ Сматрыцкага быў разгляданы сучасьнікамі як падбураючы выступ супроць духоўнай і сьвецкай улады, як зручная палітычная проклямація. Кароль Жыгімонт, у траўні 1610 году, выдаў забарону прадаваць і купляць „Трэнас“ пад пагрозай кары пяці тысяч чырвоных залатых; віленскаму войту і магістрату за-