Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/439

Гэта старонка не была вычытаная

гадаў канфіскаваць друкарню Сьвятадухаўскага віленскага манастыра, забраць і спаліць кнігі[1], а аўтораў і друкароў пасадзіць ў вязьніцу да далейшага загаду. Пісарам, загадчыкам і карэктарам у Сьвятадухаўскай друкарні быў архімандрыт Лявон Карповіч, і ён, заарэштаваны ў гэтай справе, праседзіў два гады ў вязьніцы, пакуль справа хадзіла ад установы да установы.

„Трэнас“ Сматрыцкага гэта незвычайнага таленту літэратурна-поэтычна- лірычны твор, а адначасова кульмінаційны пункт рэлігійнай полемікі са стараны праваслаўных. У Трэнасе“ сказы парываючай сілы, выбухі разжаленага пачуцьця, голаснай жальбы, горкай наругі і дакору, яркія малюнкі і страшныя пагрозы чарадуюцца с сумнай паэзіяй і патосам. Наагул аўтор „Трэнасу“ быў надзвычайнай чуткасьці паэтам і яго проза мясцамі пераходзіць у рытміку, каторая прыбліжаецца да лепшых пробак ўсесьветнай пісьменнасьці.

Тэма „Трэнасу“ — плач праваслаўнай царквы с прычыны яе бязвыхадна горкага палажэньня ў межах Рэчыпасполітай. Прыкладам, у адным з адрыўкаў, царква плача-галосіць бытцам пакінутая маці, паўтараючы адны і тыя самыя нарэканьні, але ў штораз іншых словах, сказах і рытмах:

„Гора мне беднай, гора нешчасьлівай, ах, з усіх старон і маетнасьцяў аграбленай, гора мне, на сьвецкую ганьбу цела майго с шат абдзертай, гора мне невымоўнымі цяжкасьцямі абцяжанай. Рукі ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, ланцуг на плечах, меч над

  1. Дзякуючы гэтаму захавалася толькі некалькі экзэмпляраў, друкаваных у польскай мове.