Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

але ў дадатку ў гэтым часе жыла тут грэцкая царэўна, што была замужам за тураўскім князем. Тураўскую княгіню акружаў двор, зложаны з грэкаў, каторыя праўдападобна і далі Кірылу асьвету, якой абладалі ў тыя часы вярхі грэцкага грамадзянства.

У маладых гадох жыцьця Кірыла паступіў у манастыр, дзе зьвярнуў на сябе увагу сваімі аскетычнымі спасіламі. Не здавальняючыся звычайнымі спосабамі аскетызму, Кірыла замураваўся ў вежы, дзе на адзіноце аддаваўся пасту і малітве. Адукаванасьць Кірылы і яго цьвёрды аскетызм зьвярнулі увагу тураўскага князя і жыхарства. Па іх просьбе Кірыла быў выбраны ў біскупы. Пунктуальна годы яго біскупства не вядомы, але ў кождым здарэньні яны прыпадаюць на другую палавіну ХІІ стагодзьдзя. Памёр Кірыла каля 1182 году.

Кірыла Тураўскі быў вельмі пладавітым пісьменнікам. Не глядзя на тое, што большасьць з яго пісаньняў загінула, але і тое, што захавалася, становіць аграмадную па абшырнасьці, а яшчэ больш па цэннасьці, спадчыну. Пісаў ён „поученьня“ (казаньні), малітвы і прамовы („словы“).

Са слоў, якія безумоўна прыналежаць Кірылу Тураўскаму, можна назваць гэткія:

1. „Слово на недѣлю Ваій“, 2. „Слово на Пасху“, 3) „Слово на вторую недѣлю по Пасхѣ“, 4) „Слово на третью недѣлю по Пасхѣ“, 5) „Слово на четвертую недѣлю по Пасхѣ“, 6) „Слово на шестую недѣлю по Пасхѣ“, 7) „Слово на Вознесеніе“, 8) „Слово на седьмую недѣлю по Пасхѣ“. З павучэньняў яго ведама: 1) „О душѣ и тѣле человѣческомъ“, 2) „Сказаніе о черноризьтемѣ чинѣ отъ вѣтхого закону и новаго“, 3) „Притча о человѣцѣ бѣлоризцѣ“, і інш.

Творчасьць Кірылы Тураўскага знаходзілася пад вялікім уплывам Візантыйскай літэратуры і сьветагляду. Ён, як назвычайна здольны пісьменнік і стыліста, перапрацовываў візантыйскія тэмы на свой лад з прыналежным яму красамоўствам.

Кірыла Тураўскі, акром красамоўства, абладаў яшчэ поэтычнымі здольнасьцямі і дзеля гэтага часта ў сваіх „Словах“ перадае падзеі ў жывой драматычнай форме: а) ён рысуе падзеі такімі, якбы яны адбываліся