Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/445

Гэта старонка не была вычытаная

няў урад архімандрыта Сьвятадухаўскага манастыра. Належаў да ярых праціўнікаў уніі, за змаганьне з якой нават пацярпеў, як піша Сматрыцкі[1]:

„Гды ему през цѣлыи два роки срокгимъ а окрутным темничным вязенем мордованому, на кождый день для еѵ(вангель)ской правды бѣдне умирати приходило“… „Былъ насмѣван для вѣры православной, л(ь)жен, безчещен, шарпан, от суду до суду, з турмы до турмы, през цѣлыи два роки якъ злочинца якій поволокан“.

Прыймаючы пад увагу яго паходжаньне с палуднёвай часьці крыўскай зямлі і яго даволі доўгую дзейнасьць у Вільні, а такжа тое, што ў яго мове няма яўных украінізмаў, дый надрукаваны творы яго ў Еўі (каля Вільні), Карповіч саўсім няслушна бывае залічаны да украінскай пісьменнасьці.

Перад казаньнямі ў кнізе памешчана прадмова:

„Велиможной пней, ей мл(с)ти пней Аннѣ Ходкевичовне, кнегини Корецко(й) и про(ч)я“,

якая, патвараючы продкаў сваіх, слаўных рожнымі выдатнымі справамі, аказанымі гаспадарству „и непоколебимою в православной Вѣре статечностью“, стараецца аб пашырэньні і памножаньні хвалы Стварыцелю, будуючы цэрквы, манастыры, школы, дастатна і шчодра надзяляючы іх маетнасьцямі, дзеля чаго можа быць названа другой Аленай… Першае слова зложана паводле ўсіх вымаганьняў схолястычнага красамоўства. Паставіўшы ва чале свайго казаньня словы царкоўнай песьні: „Прійдѣте взыйдемъ на гору Гдню и въ домъ Бга нашего и оузримъ славу Преображенїя его“, даткнуўшы акружаньня і варункаў Пераабражаньня Госпадавага, аўтор вядзе гутарку аб перамене душы праўдзівага хрысьціяніна:

  1. Карповіча па каралеўскаму загаду арэштавалі за друкаваньне кнігі Сматрыцкага „Ѳринос“.