Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

цяпер — у той якраз момант, калі аўтор гавора; б) ён укладае ў вусны дзеючых асоб няраз абшырныя прамовы.

Першы спосаб драматызаціі — выабражэньне біблійных падзей бытцам цяпер адбываючыміся — надзвычай цікавы для характэрыстыкі сьветагляду самога Кірылы Тураўскага і па свайму ўплыву на слухачоў наагул. Гэтага спосабу апісаньня падзей, у цяперашнім часе, Кірыла дасягае пры помачы слоў: „днесь“, „нынѣ“. Гэтак, Кірыла ў казаньні на Вербную нядзелю кажа:

„Днесь горы и холмы точать сладость, удолія и поля плоды Богу приносять, горніи воспѣвають а удольнии рыдаютъ. Ангелы дивятся, видяще на землѣ, невидимаго на небесахъ и на жребяти сѣдящаго сущаго на престолѣ херувимстемъ, обступаемымъ народами — неприступнаго для небесных силъ“.

У слове на новую нядзелю па Вялікадні, якое гаварылася вясной, Кірыла кажа:

„Нынѣ солнце красуяся к высотѣ восходить и радуяся землю огреваетъ: взыде бо намъ отъ гроба солнце Христосъ и всѣхъ вѣрующихъ ему спасаетъ“.

Гэткая драматызація рабіла вялікае ўражаньне на слухачоў: яны выносілі ўражаньне з гэтых „Слоў“, што запраўды падзеі, апавяданыя Кірылам, адбываюцца ў тыя дні, — калі Кірыла гаварыў свае „Словы“. Гэтае пераконаньне слухачоў Кірылы было так крэпка, што адбілася на вуснай творчасьці Крыўскага народу. Народ дагэтуль пераконаны, што ў ведамыя сьвяты па ўсей зямлі паўтараюцца зьвязаныя з імі падзеі. Гэтак, на Каляды „Хрыстос зыходзіць на зямлю і ходзіць па хатах“, на Вадохрышча „вада калыхаецца“ і г. пад.

Другі спосаб драматызаціі — дыялёгі дзеючых асоб. Прыкладам, у „Слове“ на новую нядзелю па Вялікадні Хрыстос кажа да Тамы (ў перакладзе):

Падай руку тваю і глядзі прабіцьцё рэбр маіх і вер, што я сам тут. І раней патрыархі і прарокі верылі майму ўчалавечаньню… Даткніся да мяне, што Я сам тут, як перш датыкаўся Сымэон і з верай прасіў адпушчэньня ў спакою. І ня будзь няверны, як Ірад, каторы, дачуўшыся аб маім нараджэньні, казаў валхвом: дзе Хрыстос родзіцца, хай я пакланюся яму, а ў сэрцы сваім думаў забіць мяне… Дай палец твой і абач на рукі мае, каторымі я адкрыў вочы сьляпым, глухім дараваў слух, а нямым вярнуў мову; глянь на ногі мае, каторымі я хадзіў па моры перад вамі; і яўна ступаў па паветру, зыходзіў ў падысподнюю і, патаптаўшы імі пекла, ішоў з Кляопам і Лукой да Эммауса, і нябудзь няверны.

Тама адпавядае Хрысту:

Веру, Госпадзі, што ты ёсьць Хрыстос, Бог мой, аб каторым пісалі правідзіўшы духам прарокі, каторага празьвесьціў ў законе Майсей, ад каторага адрынуліса фарызэі з сьвятарамі, над каторым насьміхаліся жыды з кніжнікамі, каторага асудзіў на распяцьце Пілат з Каяфам, але каторага Бог Айцец ўваскрасіў з мертвых. Бачу бок, з якога Ты вытачыў ваду і кроў — ваду, каб ачысьціць анячысьціўшуюся зямлю, кроў, — каб асьвяціць істоту чалавечую. Бачу рукі твае, ка-