Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/451

Гэта старонка не была вычытаная

У 4-ку. На адвароце агалоўнай балоны гэрб Льва Сапегі і пасьвячоныя яму вершы:

Смотры як крыны, ездець и стрѣла з рукою,
Звезалися, стрела с крестомъ, крестъ теж з лукою.
Тыи суть зобранья цнотъ, Великій Леоне,
Которыми продковъ ушляхтили Кролеве.

Далей, выражаецца мысль, што ён гатоў змагацца з гэрэтыкамі і ворагамі айчызны, аўтор яму за гэта зычыць доўгіх годаў жыцьця.

„УСТАВЪ БЖЕСТВЕННЫЯ ЛИТУРГІЯ. Ввилни в Друкарни Брацкой. Року 1617“. У 4-ку, 169+1+28 і 471 лістоў. Мае ў тэксьце шмат дрэварытных заставак, выкананых віленскімі рытаўнікамі.

„ЧАСОСЛОВЕЦЬ“, друк. ў Льва Мамоніча ў Вільні, 1617 г., ў 4-ку 169+1 ліст. (Ундольскій).

„КАТЕХИЗИС то естъ наука стародавная хрестиянская отъ светого писма для простыхъ людеи языка руского въ пытаньяхъ и отказехъ собране“. Друкаваны ў Штакгольме („Стіокольнѣ“) ў 1617 годзе. Гэта ёсьць перадрук катэхізму Буднага для праваслаўных, якія, па умове 1617 году, былі далучаны да Швэціі.

„ТРЕБНИКЪ“, надрукаваны ў Вільні ў друкарні Леона Мамоніча ў 1618 г.