Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/455

Гэта старонка не была вычытаная

цал- памылковая думка, што мова царквы і богаслужэньня, т. зв. ц.-славянская мова, заведзеная ў нас разам с хрысьціянствам, была сьпярша такжа і мовай усяго крыўскага народу. Зраўніваючы мову народную і кніжную прыходзілі да другога памылковага вываду, што мова народная зьяўляецца адзічэўшай, апрасьцеўшай адменай мовы богаслужэбных кніг. Выходзячы с такіх памылковых асноў, саўсім натуральна зьяўлялася жаданьне павароту да нібы-то быўшай калісьці стройнасьці народнай мовы. Гэтае заданьне было ўзложана на чысьленна заснованыя, ў другой палавіне ХVІ ст., рэлігійныя брацкія школы. З гэтай мэтай вучням забаранялі гаварыць паміж сабой „простай“ мовай і залецалі гаварыць ім мовамі грэцкай, лацінскай, ц-баўгарскай і польскай. У выш згаданых мовах выкладаліся і ўсе навукі ў школах, якія аткрываліся брацтвамі. У выніку, вучні, замест вярнуцца да даўнай „суптелности“ ц.-баўгарскай мовы, якая была ўжо мёртвай, навучаліся барбарскага жаргону, пробкі якога перахавалі нам украінскія камэдіі ХVІІІ ст., ў каторых, вучаныя ў гэткіх школах „спудеи“ папісуюцца сваім красамоўствам. Гэты, абаперты на памылковых вывадах рух быў у істоце рэакціяй і рэакціяй падвойна шкоднай; бо з аднэй стараны затамовываў разьвіцьце жывой, народнай мовы, з другой — затамовуючы народную мову і ўводзячы ў курс сваіх навук жывую польскую мову, пашыраў полёнізацію. Бо лацінскую і грэцкую мову грунтоўна навучаліся рэдкія адзінкі, як роўна і нежывой ц.-баўгарскай мовы, а польскую навучаліся пагалоўна ўсе вучні, якія і ў пазьнейшым сваім жыцьці, кіруючыся поглядамі, зашчэпленымі ў іх душу конфэсіянальнай школай, унікаючы мовы „простай“, паслуговываліся крыху лацінай і грэкай, а найбольш жывой польшчынай. Пры такім палажэньні спраў брацкія грэка-лаціна-рускія школы ў справе полёнізаціі нашага грамадзянства адыйгралі не апошнюю ролю.

Што датыча граматыкі Сматрыцкага, то яна, цікуючы мэту вярнуць „простую“ мову да нібы-то колішняй стройнасьці, прынясла неаблічальныя шкоды для крыўскай пісьменнасьці. Пабудаваная на ц.-баўгаршчыне, перат воранай пад ўплывам жывых моў: крыўскай, украінскай і маскоўскай, граматыка Сматрыцкага ставіла мэтай вытварэньне адзінага правопісма, адзіных граматычных форм і слоўніцтва для ўсей „русі“, (г. зн. славян праваслаўнай веёры) ад Карпат да Архангельска. Напісаная з вялікім талентам і ведай яна пад свой уплыў захапіла ўсё праваслаўнае славянства. Пад уплывам гэтай унівэрсальнай граматыкі жывая крыўская мова пачынае уступаць мейсца ў пісьменнасьці, другой палавіны ХVІІ і ХVІІІ ст., „вучонай“ баўгарска-крыўска-украінска-маскоўскай кніжнай тарабаршчыне. Дата выхаду ў сьвет граматыкі Сматрыцкага гэта паваротны стоўб да упадку на шляху гісторыі нашай пісьменнасьці, адзін з найважнейшых фактараў, якія спрычыніліся да занепаду нашай народнасьці і яе незалежна-дзяржаўнага істнаваньня.

„О ВѢРѢ ЕДИНОЙ, СВЯТОЙ, СОБОРНОЙ АПОСТОЛЬСКОЙ ЦЕРКВИ 1619?“

Мітрапаліт Еўгені (Словарь 1,21) кажа, што гэта кніга „напісана беларускім інакам Азарам і надрукавана у Магілеве ў 1624 г.“ На кнізе аднак