Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/460

Гэта старонка не была вычытаная

Ніжэй, на лісьце 198 сказана:

„Вси презвитеры мают се добре научыти катехизмиков нашых в кратци написаныхъ которые имъ даны будуть от нас и детей своихъ тогож научати мають парафиянъ, з чого на кождомъ соборе будуть пытаные, если ихъ добре умеють“…

Цікава увага аб ужываньні „рускаго“ языка (г. зн. народнай крыўскай мовы):

„Кгды тежъ чытают Евангеліе албо якую молитву в голос, або ектенїи, не мают выкладат(ь) словенских словъ по руску, але такъ читати яко написано, учителное зас Евангелїе або житїе стых читаючи людем, могут выкладати“.

„КАТЕХИЗМЪ одъ слуги божого Іосафата сочетаный“. Дайшоў у пярэпісме с 1700 г. (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. III, б. 143). Аўтор гэтага катэхізму Іозафат Кунцэвіч. Катэхізм зложаны с пытаньняў і адповядзяў:

Вопрос. Што ест быти хрстиянином: Отвѣт. Ест быти крещоным во(й)мя отца и Сына и Стого Дха вѣрити и вызнавати закон Исс Хса“.

Іозафат Кунцэвіч (1580†1623) радзіўся ў Валадзімеры Валынскім, хрышчоны быў імем Іван. Бацька яго Гаўрыэль належаў да шавецкага цэху. Падвучыўшыся дома крыху граматы малады Кунцэвіч паступіў да аднаго віленскага купца вучыцца купецкага умецтва. Будучы ў Вільні, Кунцэвіч, у Сьвятатроецкай царкве чытаў і пяяў на клірасе і пабожнасьцю зьвярнуў на сябе увагу мітрапаліта Поцея, які, пасьля далучэньня да уніі, прыняў яго ў манастыр. Будучы паслушнікам Кунцэвіч паступіў у віленскую езуіцкую акадэмію. Кончыўшы ў 1604 годзе навукі ў акадэміі Кунцэвіч пастрыгся ў манахі пад імем Іозафата. У 1609 г. Кунцэвіч быў ужо іераманахам і напісаў кнігу па польску пад агалоўкам „Obrona wiary“. Будучы пераконаным і фанатычным староннікам царкоўнай еднасьці Кунцэвіч прапаведываў унію на вуліцах, на пляцох, у царквох і прыватных дамох і пры гэтым с такім запалам і пераконаньем, што ў кароткі час прыяднаў да уніі блізка палавіну віленскіх праваслаўных, за што празвалі яго „рускім душахватам“. Па нейкім часе дастае ён назначэньне на архімандрыта Жыровіцкага манастыра, а пасьля сьмерці Поцея, наступнік апошняга, Вельямін Руцкі, перадаў яму сваю Сьвятатроецкую архімандрыю ў Вільні. У 1617 годзе Кунцэвіч быў пасьвячоны на ступень біскупа і назначаны сьпярша вікарным біскупам у Полацку, а па сьмерці Гэдэона Брольніцкага, стаўся архібіскупам полацкім.

Стануўшы на чале полацкай архібіскупіі Кунцэвіч выстараўся ў караля, ў 1619 годзе, грамату на ўзалежненьне ад яго ўсіх праваслаўных царквей і манастыроў у Полацку, Вітабску, Магілеве і Оршы з іх кругаколіцамі. Ад падлеглых сьвятароў ён патрэбаваў пераходу ў унію. Апорных пазбаўляў духоўных ступеняў і саджаў у вязьніцы а цэркві запячатываў. Сьпярша яго гвалтоўная дзейнасьць праведзена была ў полацкім вояводзтве, а ў 1622 годзе ён выехаў у аб’езд сваей архібіскупіі ў другія гарады, каб і там гэтым самым спосабам завясьці унію. Дзякуючы яго прымусоваму спосабу заводжаньня