Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/461

Гэта старонка не была вычытаная

уніі, паднялася апазыція, на якую ён адпавядаў рэпрэсіямі. Палажэньне асабліва завострылася ад 1620 году калі канстантынопальскі патрыарх Тэафан, вяртаючыся ў 1620 годзе з Масквы праз Кіяў, пасьвяціў на біскупскія катэдры, занятыя ўніяцкімі біскупамі, праваслаўных біскупаў і між іншым на полацкага праваслаўнага біскупа Мелеція Сматрыцкага (3 марца 1621 г.) Сматрыцкі прыехаў у Вітабск і ўпісаўшы на ратушы пасьвятную патрыаршую грамату, апавесьціў у царкве пазбаўленьне Кунцэвіча духоўнага стану і адлучыў ад царквы. Граматы аб адлучэньні ад царквы Кунцэвіча і пазбаўленьні яго духоўнага стану былі разасланы ва ўсе гарады полацкай архібіскупіі, для публічнага чытаньня. Кароль выдаў грамату каб злавіць Сматрыцкага і аддаць пад суд, але апошні пераязджаючы з мейсца на мейсца хаваўся і кіраваў змаганьнем пры помачы разсыланых ім лістоў.

У 1623 годзе Кунцэвіч паехаў у Вітабск, галоўны цэнтр праваслаўнай пропаганды, і тут пачаў рэпрэсіямі прымушаць жыхароў да прыняцьця уніі. У выніку раз’агітаваныя і раздражненыя праваслаўныя жыхары Вітабска зрабілі змову на жыцьцё Кунцэвіча. Зручнасьць здарылася 12 лістапада ў нядзелю раніцай. Прычынай быў закалот паміж праваслаўнымі і уніяцкімі сьвятарамі, які выліўся ў народны кровапралітны бунт, у вініку якога быў забіты Кунцэвіч ударам бярдыша па галаве. Цела яго с прывязаным камянем было ўкінута ў Дзьвіну. У 1624 годзе папеж Урбан VIII, далучыў Іозафата Кунцэвіча ў лік сьвятых мучанікаў каталіцкай царквы.

ГІСТОРЫЯ БЫТАНСКАГА МАНАСТЫРА. Гісторыю гэтага манастыра сьпісываў пінскі уніяцкі біскуп Сыльвэстар Котлубай у 1620 годзе. Рукапіс не захаваўся; вёдамка пачэрпнута з Вішнеўскага („Histor. Pol. lit“, т. VIII).

ДЫЯРЫУШ САМУЭЛЯ МАСКЕВІЧА. Адрывак рукапісу, пісанага крыўскай скорапісьсю, знаходзіцца ў архіве Турава-Пінскай архібіскупіі (сабряньне В. Ластоўскага).

Проба мовы:

„А положенье замку и мѣста Смоленского такое ест: мѣжы замкомъ а мѣстом рѣка Днѣпро оплываеть, зажъ ест на одной сторонѣ замокъ, на другой мѣсто. Ест одна гора замковая сустромна велми ку Днѣпрови, рововъ велми много маючая и глыбокихъ; горъ на ей седмь, ономъ зъ одное до другое переходы были бы утрудливые естли бы не мосты. Мѣсто аж до Днѣпра у ровнѣйшому мѣйстцу осажено нижли замокъ, але у гразкому а болотистому, а протожъ гора удается далей, яко и въ замку. Муръ замковый широкій на тры сажни, а высокій на три копье; бакшт около его такъ у квадрате яко и круглыхъ тридцать осмъ, а бакшта отъ бакшты положена ест на сажни двасто. Округъ муру замкового звыжъ мили въ собѣ маетъ.

Пры шанцахъ, подле муру, мурованая церковъ светого Михайлы Арханьела, на которой за оного тырана (мова аб Іване Грозным) былъ, оповедають, верхъ золоты и въ великое шанобливости, цудами