Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/463

Гэта старонка не была вычытаная

тат. Выклад спакойны, аб’ектыўны, с тонкай аналізай фактаў і думак. Прыкладам, калі Крэўза ў сваей кнізе даў выпіску са зборніка апокрыфічнай пісьменнасьці, то аб гэтым пісаў Капысьценскі так:

„Бываюць і тут і там несаборныя „Саборнікі“ каторых у царкве не павінна чытаць; яны падобны да клецяў неахайнага гаспадара, каторы хавае ў іх ня толькі тое, што зьеў-бы і выпіў-бы але і смалу і дзёгаць, і штось з еміны і з атруты, чым-бы мог сябе і памазаць і асмуродзіць, а каліб-ён ці хто іншы быў неасьцярожны і нясьведамы таго, то і атруціць могбы. Есьць у іх поўна баяк с „Чэцьяў“, можа і з адступніцкіх легенд, бо легенда па нашаму — чэцья. Поўна у іх баяк с „Палей“ і г. пад. кніг, якія не маюць мейсца ў нашай царкве; іх назьбіралі невукі-гаспадары разам с чыстай царкоўнай пшаніцай, як кукалю, які нам цяпер адступнікі замест пшаніцы паказуюць і паручаюць ужываць“.

„ГРАММАТИКА. Албо сложеніе Писмена, хотящимъся оучити Словеньскаго языка. Младолтѣтны(м) Отрочатомъ. В. Вилни, Року 1621“. Друкавана ў 8-ку, 63+6 лістоў. Гэта ёсьць букар, або як цяпер называюць ў нас — лемантар. Выданьне багата аздоблена дрэварытамі. Бадай ці ня першы то будзе ілюстраваны букар, друкаваны на ўсходнай славяншчыне.

„ТРЕБНИКЪ, сирѣчь молитовникъ, имѣяй въ себѣ церковная послѣдованія іереемъ подобающая, отъ св. Апостолъ прежде, потомъ св. и богоносныхъ Отецъ въ различныхъ временехъ преданная, зде первое изображенный нѣкоторыми нужными (о нихже въ