Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/472

Гэта старонка не была вычытаная

Apologia peregrinacjej do krajòw wschodnich Meliciusza Smotrickiego R. P. 1623 і 1624 obchodzonej przez fałszywą bracią słownie i na pismie spotwarzonej do przezacnego narodu ruskiego obojego stanu duchownego i świeckiego sporządzona i podana. A. 1628 Aug. die 25 w monasterze Dermaniu (Львоў).

Акром пісаньняў рэлігійна-полемічных Сматрыцкі ў 1621–1623 годзе пільна працаваў над апрацаваньнем катэхізму для праваслаўных. Ён хацеў апрацаваць, падобна сваей граматыцы, такі катэхізм, які-бы аб’яднаў усе разыходжаньні ў разуменьні праваслаўя ў крывічоў, украінцаў і маскалёў. Для гэтай мэты ён пастанавіў найперш выясьніць сабе ўсе абрадовыя разыходжаньні і спрэчныя догматычныя пункты. Дзеля таго-ж, што ў яго часы ішла рэформація старога ўсходнаславянскага „благачэсьця“, якое ў выніку нясло зрэформаваную царкву, далёкую ад старасьвецкай царквы, якая была ў Маскоўшчыне, і ня менш далёкую ад старога тыпу крыўскай і украінскай царквы. Гэты царкоўна-рэформацкі рух выклікаў у Масковіі падзел на стараабрадцаў і праваслаўных; першыя імкнуліся захаваць старыну ў абраднасьці і догматах, другія, падтрымліваныя царскай уладай, навязывалі згары перабудаванае па новаму праваслаўе. Гэты праваслаўны рэформацкі рух адбываўся і ў нас і гэтак сама ўнёс падзел на „благочестивыхъ“ і праваслаўных, але не с такой вастратой, як у Масковіі. Староннікі старога „благачэсьця“, падобна маскоўскім стараабрадцам, не прыхільна і падозрыва адносіліся да „паправы“ царкоўных кніг і больш былі склонны трымацца „простай“ мовы. „Благачэсны“ рух ня меў у нас сваіх яркіх прадстаўнікоў і пропагатараў, трымаўся ён на некалькіх консэрватыўна настроеных магнатах, ды на нізшым духавенстве. Пагадзіць гэты спрэчкі і задаўся Сматрыцкі ў сваім катэхізме.

Апрацаваўшы катэхізм, Сматрыцкі разумеў, што ён можа даць пажаданы вынік толькі тады, калі атрымае санкцію найвышэйшай царкоўнай улады. І вось, у пачатку 1624 году выязджае Сматрыцкі на Усход, на Афонскую гару, якая славілася сваімі манастырамі, і да Канстантынопальскага і Іерузалімскага патрыархаў. Акром пацьверджаньня катэхізму, выяхаць с краю прымушала Сматрыцкага яшчэ абвінавачаньне яго Вельямінам Язэпам Руцкім, што ён, як Полацкі праваслаўны архібіскуп, быў галоўнай прычынай сьмерці Іозафата Кунцэвіча, якога забілі праваслаўныя ў Вітабску. Перад выездам рэформатары старога „благачэсьця“ далі даручэньне Сматрыцкаму, ад імені кіяўскага мітрапаліта Іова, выстарацца ў патрыарха агранічэньня ў правох царкоўных брацтв, а галоўна скасаваньня стаўропігій, г. зн. манастыроў, якія, не падлягаючы мясцовай царкоўнай зьверхнасьці, залежалі безпасярэдна ад патрыарха. У старой нашай царкоўнай арганізаціі, кіравалі царкоўнымі справамі сходы духоўных і сьвецкіх, якія абіралі кандыдатаў як на ніжэйшыя, так і на вышэйшыя духоўныя урады і зьяўляліся юрыдычным гаспадаром царквей і манастыроў сваіх кругаколіц. Рэформацкія павевы наадварот хацелі герерхічна-абсолютыстычнага кіравецтва царквой.

Акром гэтых афіціяльных мэт і даручэньняў Сматрыцкі ехаў да Усходных патрыархаў і на Афон с плянам новагорадзкага сабору, аб утварэньні