Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/473

Гэта старонка не была вычытаная

на крыўскіх і украінскіх землях асобнага патрыархату: на саборы ў Новагародку, паміж уніяцкімі біскупамі была выяўлена склоннасьць утварыць, дзеля супакоеньня забураньняў, „рускі“ патрыархат незалежны ні ад Рыму, ні ад Канстантынополя, калі-бы на гэта прысталі праваслаўныя. З гэтай мэтай, у пачатку 1624 г. было выслана пасольства ад сабору да кіяўскага праваслаўнага мітрапаліта і апошні не афіціяльна даручыў Сматрыцкаму скланіць Канстантынопальскага патрыарха, каб той даў на гэта сваю згоду і благаслаўленьне.

Місія Сматрыцкага, асабліва ў гэтай апошняй часьці, саўсім не ўдалася, а ўсходнае праваслаўе зразіла яго.

Аб’ехаўшы Ўсход, як пазьней казаў Сматрыцкі, з мэтай

„каб даведацца ці тая самая ў нас вера, каторая была і ў бацькоў нашых, якую мы прынялі ад іх па божай волі і дасталі ў спадку нашы прадзеды, даведацца, ці мы сягоньня пьем тую самую духоўную ваду, якую пілі нашы прашчуры, заснаўцы і будаўнікі рускай царквы, даведацца, ці яна выплывае з Евангельскіх крыніц, ці прыемна смакам, ці здарова як раней“.

І ён сьцьвердзіў, што катэхізм, напісаны самім канстантынопальскім патрыархам Лукарысам, які Сматрыцкі выпрасіў у патрыарха да прачытаньня, повен протэстанцкіх гэрэзій. Размовы і бліжэйшае знаёмства с праваслаўнымі на Усходзе горка расчаравалі Сматрыцкага: скрозь грубасьць, цемната, упадак веры і маральнасьці, заражэньне гэрэзіямі ня толькі сьвецкіх, але і герархаў.

Падарожа Сматрыцкага ў Палестыну была богамольнага характару. Тут, на чужыне, пачуў ён і зразумеў, што рэлігійны інтэрнаціянал ня выдзьвігне „рускага“ народу з яго упадку, што разьдзел на сэкты губіць народ, і ён, верны свайму памылковаму погляду, што бытцам калісь у мінуўшчыне істнаваў адзіны „рускі“ народ, маліўся:

„каб разьдзелены рускі народ ізноў злучыўся“.

У 1626 годзе вярнуўся Сматрыцкі с Палестыны праз Канстантынопаль у Кіяў. Тут яго чакалі новыя расчараваньні. Ігумен дубенскіх манастыроў, які чуў аб праектах утварэньня патрыархату, Касьян Саковіч, пусьціў вестку, што Сматрыцкі выехаў на Усход з мысьлямі воражымі праваслаўю. І калі Сматрыцкі ўехаў у Кіяў, то, паводле акрэсьленьня Кірыла Лукарыса, „заздросныя і няўдзячныя людзі мала не расьпялі яго“. Тут напалі на яго падбураныя людзі с такой злосьцю, што апынуўся кругом паняволеным. Нездаволеньне яшчэ больш узрасло, калі даведаліся аб тым, што Сматрыцкі прывёз ад Канстантынопальскага патрыарха граматы, якія касавалі стаўропігіяльныя правы манастыроў і брацтваў. На Сматрыцкага падняліся архімандрыты стаўропігіяльных манастыроў і верхаводы брацтваў. Пасыпаліся уроеныя і непраўдзівыя закіды і анонімныя пісаньні на Сматрыцкага і архібіскупа Іова Барэцкага.

Пры гэтых варунках вяртаць у віленскі Сьвятадухаўскі манастыр не ставала ў Сматрыцкага адвагі. Выганяны з манастыроў і царквей, ён ледзь дастаў прыпынак у Міжыгорскім манастыры. Апынуўшыся ў гэткіх варун-