Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/475

Гэта старонка не была вычытаная

дзіць яго і яго Апологію. Пад націскам праціўнікаў уніі с паміж духавенства, якія прывялі з сабой казакаў, Сматрыцкі адрокся ад сваей Апологіі, а на Касьяна Саковіча, каторы выдрукаваў Апологію ў польскай мове, кінута было саборам пракляцьце.

„АКАѲИСТЫ ВСЕСЕДМИЧНЫЕ“, друк., мабыць, у Вільні, каля 1628 г., in quarto, 283 (?) ліст. (Ундольскій).

„АПОЛЛЕІА Апологїи Книжки Діалектомъ Роускимъ написанои, Полскимъ зась ве Лвовѣ друкованои, вкоротце и правдиве зсумованая. През Станъ дховный Восточного Православія… и до друку на жадане многихъ Поданая“. 1628.

На кіяўскім саборы, прымушаны пагрозамі казацтва, Сматрыцкі падпісаў саборную грамату ў якой мітрапаліт, архірэі і сам Сматрыцкі запэўнялі, што яны ня думалі перахадзіць ў унію і прысягалі астацца вернымі праваслаўю. Па выездзе Сматрыцкага с Кіява запужаны мітрапаліт Барэцкі выдаў казакам і праваслаўнаму духавенству яшчэ адну грамату, дзе запэўняў, што і сам мітрапаліт, і Сматрыцкі, і іншыя ўладыкі праклялі Апологію, рвалі яе, палілі і тапталі нагамі. Гэты дзьве граматы, з апісаньнем сабору, становяць зьмест Аполлеі (зьнішчаньня, або як пераклаў сам Сматрыцкі — „пагібелі“) Апологіі.

ПРОТЭСТАЦІЯ, Мелеція Сматрыцкага супроць кіяўскага Сабору. Гэта Протэстація ў крыўскай мове хадзіла ў рукапісах, а ў польскай мове была надрукавана ў Львове, пад агалоўкам:

Protestacija przeciwko soborowi w tym roku 1628 w dniu augusta miesiąca w Kijowie w monasteru Pieczerskim obchodzonemu uczyniona przez ukrzywdzonego na nim Meliciusza Smotryckiego, do przezacnego narodu russkiego.

Сматрыцкі, вырваўшыся с Кіява ў Дэрманскі манастыр, напісаў пратэст супроць кіяўскага сабору, апісаў ход яго, прымус і пагрозы, а такжа анархію, якую характэрызаваў прыказкай „ня чуеш караля ў зямлі“; адкрываў, што Барэцкі і Магіла спрыялі уніі, а Барэцкі, яшчэ ў 1625 годзе, працаваў над паправай календара і пры гэтым гаварываў, што знайшоў лёгкі спосаб пагадзіць абодвы календары. Наагул на сабору, сталася так, „што Зызані, паводле Зызаняга, як цыган па цыганску сьведчыў і судзіў“. Апологіі і яе зьместу адрокся не дабравольна а пад прымусам, пад пагрозай сьмерці, хоць шкадуе, што не памёр слаўна за праўду. Словам — у Протэстаціі адракаўся ўсяго, што гаварыў, пісаў і падпісваў на саборы.

„КАТИХИЗИСЪ си есть Греческое слово, а по Руски именуется крестьянское ученіе перечнемъ, что человѣку подобаетъ преже всего учитися и вѣдати о спасеніи души своей, а печаталъ въ Стокольнѣ (Стакгольме) Мастеръ Петръ Фанъ Селавъ 1628 г.“ У 8-ку, 72 лісты.