Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/476

Гэта старонка не была вычытаная

„ТРЕБНИКЪ“, Вільня, 1628 г., Сьвятадухаўская друкарня, ў 12-ку, 6+168 (264?)+12 лістоў (Ундольскій).

„КАТИХИЗИСЪ“, друк. Віленскага Троіцкага ман., у Вільні, 1628 г., у 12-ку, 24 лісты. (Ундольскій). Праўдападобна гэта будзе друк уніяцкі, бо ў гэтым часе Сьвятатроецкі манастыр і яго друкарня былі ў руках уніятаў.

„ГРАММАТИКА“, друк. ў Вільні, 1629 г., у 8-ку. Перадрук граматыкі Сматрыцкага.

„ДІАЛОГЪ, албо розмова человѣка хорого, албо умираючого съ духомъ: о добромъ зъистю з того свѣта, людемъ свѣтскимъ, а посполите тымъ, которые мало што доброго за живота робили, а съ памятью умираютъ".

Выдана ў друкарні „Павла іером.“ на Чорнай Гарэ „року 1629“, ў 4-ку, 36 лістоў.

„ПАРЕNЕSІS, или увѣщаніе къ Виленской братїи при церкви Св. и Животворящаго Духа… Сопіков знаў экзэмпляр гэтай загубленай кнігі, друкаванай, як ён акрэсьліў „на бѣлорусскомъ языкѣ“. Гэта-ж кніга, таго-ж году была надрукавана ў Кракаве пад агалоўкам:

Parenesis abo napomnienie… do przezacnego bractwa wileńskiego s. Ducha, a w osobie jego do wszystkiego tej strony narodu ruskiego, uczynione. Anno 1628.

У Пареnesise Сматрыцкі зьвяртаецца с плянамі уніі безпасярэдна, паміма палахлівых і няпэўных ўладык, да крыўскага народу. Прычынай да напісаньня кнігі быў ліст віленскага Сьвятадухаўскага брацтва, пісаны Сматрыцкаму з закідамі, што ён хоча падзяліць на тры часьці „адзіны рускі народ“ гэта быў намёк на нейкі, незнаны нам сягоньня, тагочасны рух, каторы прызнаваў за асобныя націянальныя цэлыя Крывію, Украіну і Масковію. На такі закід Сматрыцкі адпісаў, што ён наадварот стараецца нават раздзеленыя Крывію і Украіну прывясьці да згоды.

Далей, з усей сілай сваей гарачай вымовы, Сматрыцкі пераконывае аб патрэбе уніі з Рымам. Пры гэтым зазначае, што няхай нікога не дзівуе такая перамена ў ім, ня робіць ён гэтага ні с пыхі, ані дзеля дачаснага пажытку, ён, пропагандай уніі, стараецца толькі направіць спамылкі сваей моладасьці. Адпор супроць уніі спрычыніў упадак школ, цемнату, анархію. Пытаў, дзе ў праваслаўных катэхізм, дзе казаньні, жыцьцёпісы сьвятых ў інш. Чытаюцца старасьвецкія зборнікі ды Пралогі, якіх ніхто не разумее: ні той хто чытае, ні той хто слухае. Шляхта пакідае ўсходны абрад і надойдзе той час, калі людзей усходнага абраду ня будзе ні ў соймах, ні ў трыбуналах. „Наш рускі народ“, пісаў Сматрыцкі, „ўсё роўна прыступіць да уніі тады, калі не стане ўжо шляхты“. Гразіў праваслаўным, якія мелі стасункі з Масквой