Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/477

Гэта старонка не была вычытаная

і атрымлівалі адтуль дырэктывы, што Масква не разумее свабоды. Урэшце надрукаваў тут тэкст свайго ліста да патрыарха Лукарыса, дзе паказываў на блізасьць „рускай“ царквы да рымскай і казаў, што гэта павінна прывясьці да ўтварэньня асобнага патрыархату на крыўскіх і украінскіх землях.

Кіраваны запраўднай любоўю да свайго народу і маючы на мэце выключна яго інтэрасы, Сматрыцкі ня толькі ў друку, але і жывым словам дамагаўся асобнага патрыархату для крыўскіх і украінскіх зямель. Думаў, што гэта лёгка правясьці, трэба толькі склікаць сабор і на ім выраўняць разыходжаньні, якія маюцца паміж усходнай і заходнай царквамі. Гэтак пісаў ў Апологіі, а у Протэстаціі дамагаўся ад караля каб склікаў такі сабор. Сабор быў урэшце скліканы ў 1629 годзе ў Львове, а перад ім — прыгатаваўчы зьезд у Кіяве, аде праваслаўныя адмовіліся прыймаць удзел і ў кіяўскім зьездзе і ў львоўскім саборы.

„АНТИДОТЪ, албо отповедь на ядомъ преполненое Антидотумъ противко Апологіі Мелетія Смотрыцкаго“. Кніга была друкавана старакрыўскай мовай у 1629 годзе, але панішчана; захаваліся толькі польскія экзэмпляры, якія агалоўлены:

Antidotum przezacnemu narodowi ruskiemu abo warunek przeciw Apologjej, jadem napełnionej, którą wydał Melety Smotrycki, niesłusznie cerkiew ruską przawosławną w niej pomawiając o herezįą i schyzmą dla niektòrych skrybentòw w porywczą przygotowany i podany przez Andreja Mužyłowskiego.

Аўтор кнігі Андрэй Мужылоўскі, пратапоп слуцкі, закідаў Сматрыцкаму хібкасьць пераконань, пыху, няшчырасьць, апавядаў аб яго манастырскім і далейшым жыцьці, тлумачыў пераход яго на унію выключна матэр’яльнымі мяркаваньнямі, каб забасьпечыць сабе спакойнае жыцьцё ў Дэрманскім манастыры; бараніў Зызаняга і Клерыка Астрожскага, і даровываў Сматрыцкаму яго Філалета, які, як гісторык, але не як богаслоў, мяшаўся не ў свае справы, даровываў яму і Ортолога, які пісаў ад імені ўсей царквы, не маючы не тое упаважненьня.

„EXETHESIS“ Мелецкія Сматрыцкага. Exethesis гэта апошні твор Мелеція Сматрыцкага, ў старакрыўскай мове хадзіў у рукапісах, а ў польскай мове быў друкаваны пад агалоўкам:

Exethesis abo Expostulacia, to jest rozprawa między Apologią i Antidotem o ostatek błędòw, herezji i kłamstw Zyzaniowych, Philaletowych, Orthologowych i Klerykowych uczyniona Meleciuszem Smotryckim… do obojej strony narodu ruskiego. Anno D-ni 1629, Aprilis 3 w monasteru Dermaniu. (Львоў).

Exethesis напісаў Сматрыцкі ў адповедзь Мужылоўскаму на Антідот. Тут аўтор апавядае як ён у Канстантынопалі сустрэў гэрэзіі наўкол патрыарха, востра і лайчыва зьбіваў крок за крокам праціўніка і паказваў на нястачу асьветы ў кіяўскіх вучоных. С праваслаўным духавенствам так блага,