Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

го-ж манастыра, што можна бачыць са слоў жыцьцёпісу. „Игуменьи монастыря святаго Спаса и Пречистыя Его Матере, иже во Полотсцѣ градѣ. Благослови, отче“ (Рукапісны зборнік ХVІ ст. Троіцкай Лаўры, балонкі 206–225). У гэтым жыцьцёпісе сказана аб сьв. князёўне, што прабываючы ў „каменномъ голбцѣ“ пры цэркві сьв. Сафіі, „нача книги писати своима руками“. Жыцьцёпіс сьв. Еўфрасіні мае ў сабе шмат цікавых гістарычных данных, датычных гор. Полацка і духоўнага тагочаснага жыцьця ў ім, што паказуе на чыста мяйсцовае паходжаньне аўтора. Жыцьцёпіс гэты быў напісаны не пазьней канца ХІІ ст.

Еўфрасінія, ў сьвеце Прадслава, была ўнучкай слаўнага полацка-крыўскага князя Ўсеслава Брачыславіча († 1101) і дачкой малодшага з сыноў Ўсеслававых — Юрья-Сьвятаслава. Змалку яна выказала гэткую ахвоту да навукі, што дзівіла сваіх бацькоў. А ў дванадцать гадоў, калі многа якія з акалічных князёў пачалі шукаць яе рукі, і бацькі думалі заручыць яе з найбольш годным, яна цішком уцякла ў адзін жаночы манастыр (як ён называўся, — няведама), дзе была мнішкай яе родная цётка, жана кн. Рамана Ўсеславіча. У гэтым манастыры Прадслава была падстрыжана ў мнішкі. Нейкі час маладая князёўна прабыла ў гэтым манастыры пад кіравецтвам свае цёткі. Пасьля упрасіла полацкага біскупа Ільлю, каб той пазволіў ёй жыць у келятцы, прыбудаванай да полацкай катэдры сьв. Сафіі[1]. Тут на адзіноце маладая мнішка перапісывала кнігі і плату, атрыманую за іх, раздавала бед-

  1. Польскі гісторык Несецкі кажа, што полацкая біскупскай катэдра з царквой і дзявочым манастыром на Верхнім замку заснавана каля 1000 году. Гэта самае паўтарае і другі гісторык Стэбельскі (Zywot SS. panien Eufrosinii i Parascewii), дадаючы, што катэдра Полацкіх біскупаў і царква на Верхнім замку заснаваны Валадзімерам сьв. або Ізяславам. Урэшце, аўтор „Степенной книги“ ў жыцьцёпісе справядлівай Еўфрасіні кн. Полацкай кажа, што ў часы Барыса, роднага дзядзькі Еўрасіні, які, як ведама, памёр у 1128 годзе. Полацкі біскуп Ільля уступіў ёй для манастыра мястэчка Сяльцо, якое прыналежала біскупскаму дому, і перадаючы сказаў: „есть там церьковь всемилостивого Спаса, идеже братія наша лежать, преже нас бывшыя епископи“. З гэтага вывад, — што ў Ільлі быў папярэднікам не адзін біскуп Міна, але было іх некалькі, ня лічучы нават Нікіфара, пахаванага ў Кіяве. Тацішчаў і Мітр. Платон кажуць, што, Мітрапаліт Нікіфар І, які пасьвяціў Міну Полацкага, сам быў пясьвячоны ў Мітрапаліты з Полацкіх біскупаў.