Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/480

Гэта старонка не была вычытаная

наньні усяго праваслаўнага славянскага ўсходу ў адзін народ злучаны рэлігіяй і мовай. Але пасьля сваей паездкі на Усход праз палуднёва-славянскія землі, і стычнасьць яго з маскалямі на патрыаршым дварэ ў Канстантынопалі, звузілі яго імкненьні: пад канец жыцьця Сматрыцкі гаворыць ужо толькі аб аб’яднаньні ў адзін народ Крывічоў і Украінцаў. Адзіны спосаб да злучэньня, па яго пераконаньню „адзінага разарванага народу рускага“, бачыў ён у аб’яднаньні рэлігійным, з адзінай ц.-славянскай мовай царквы і граматнасьці, але не працівен быў ужываньня мясцовых дыялектаў „дзеля лепшага выразуменьня“, хоць як рэлігійны дзеяч, сам ён пад канец жыцьця, паслугоўваўся ў сваіх пісаньнях пераважна польскай мовай. Магчыма, што нахіл яго да польскай мовы быў выкліканы упадкам грэка-лаціна-рускіх школ, якія не маглі разьвівацца на грунце сваей ўласнай культуры, адкінуўшы жывую народную мову. Паварот да жывых моў — крыўскай і украінскай — вёў да неўнікнёнай індывідуалізаціі „адзінай русі“, а гэта пярэчыла ідэям Сматрыцкага. Ня могучы карыстацца ў сваіх творах мовай ц.-славянскай, як труднай да зразуменьня, і няхочучы ўжываць мовы народнай, як дзелячай, ён ужываў зразумелай граматнаму грамадзянству мовы польскай, якая магла абслужываць у роўнай меры крыўскае і украінскае грамадзянства.

„МОЛИТВОСЛОВЪ“, друк. Мамонічаў у Вільні, 1639 г., у 12-ку, каля 600 ліст. (Ундольскій).

„ВИРШЕ съ трагедіи Хс Пасхонъ, св. Григорія Богослова, во святый великій пяток, и на день Воскресенія Христова“. Друкавана ў Львове ў 1630 годзе, мова старакрыўская, блізкая да народнай. Сопіков мову гэтай кнігі акрэсьляе: „на Бѣлорусскомъ языкѣ“ (,Опытъ Росс. библіографіі“ СПБ. 1813, б. 68).

„ЧАСОСЛОВЪ СО ПСАЛТИРЬЮ“, друк. у Вільні, 1631 г., у 12-ку. (Ундольскій).

„ПСАЛТИРЬ“, Вільня, 1631 г., у 12-ку, 321(?) лістоў, (Ундольскій).

СУПРАСЛЬСКІ ПАМЯННІК. Арыгінал, пісаны на пэргаміне, быў у Супрасльскім манастыры: копія, зробленая ў 1631 годзе, пераховывалася ў Віл. Публ. бібл. № 69. З балонак гэтага памянніка перасуваюцца перад нашымі вачыма некалькі пакаленьняў Хадкевічаў, Пузынаў, кн. Карэцкіх, Слуцкіх, Сангушкаў, Валовічаў, Вішневецкіх, Сапегаў, Трызнаў, Масальскіх, Чапліцаў, Завадзкіх, Кунцэвічаў і др.

„ПУНКТЫ ДАННЫЕ СВЯЩЕННИКОМЪ отъ преосвященного Исаіи Копинского, митрополиты Кіевского, которые такъ ся въ собѣ мають:“ (1631 году). „Акты, относящ. къ истор. Западн. Россіи“, т. IV, бб. 525, 526.