Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/485

Гэта старонка не была вычытаная

прекладають. Меду зась кропля стекаючая, свѣта того утѣху и солодкость значытъ, которую онъ прыетѣлей своихъ ошукиваючи тымъ о спасеніи своемъ помышляти, намнѣй не допускаетъ“.

Акром гэтай прыповесьці ў тэксьце маюцца і іншыя, ня менш цікавыя прыповесьці, ў якіх выабражаецца марнасьць усяго земскага чалавечага жыцьця. Акром пропаганды пустэльніцтва і жаданьня аўтора даць сваім чытачом павучаючае чытаньне, аўтор нашай перапрацоўкі цікуе яшчэ і полемічную мэту: ён выступае супроць Пятра Скаргі, які: „выдавши польскимъ языкомъ житія святыхь“ напісаў, што ў Дамаскіна сказана, што Дух сьвяты паходзіць і ад Сына (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. III, б. 47).

У 1681 годзе гэта кніга была перакладзена на маскоўскі діялект і надрукавана ў Маскве.

„ПОЛУУСТАВЪ“, Друкаваны ў Еўі 1637 годзе, ў 12-ку, 8+553 лісты. (Ундольскій).

„ПСАЛТИРЬ“, друк. у Спір. Собаля, ў Магілеве, 1637 г., ў 4-ку, 2+167+37 лістоў. (Ундольскій).

„ДІАРІУШЪ албо списокъ дѣевъ правдивыхъ, въ справѣ помноженя и объясненя вѣры православное голошеный“. Дыярыуш гэты напісаў Атанас Філіповіч; пачынаецца ад 1637 году і абыймае кароткае апісаньне падарожы яго ў Маскву для збору ахвяр на Купяціцкі манастыр (у Горадзеншчыне) і падае апісаньне яго захадаў у Варшаве перад соймам і каралём супроць „вечна праклятай уніі“.

Філіповіч паходзіў з горадзеншчыны. Скончыўшы навукі быў урадоўцам у гэтмана Сапегі, а пазьней вучыцелям нейкага (самазванца). Каля 1632 году, пастрыгся ў манахі і паступіў у Купяціцкі манастыр. Згэтуль, у 1640 годзе, быў назначаны ігуменам Берасьцейскага сімеонаў-