Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

ным. Яшчэ пазьней біскуп падараваў ёй каля Полацка мяйсцовасьць, званую Сяльцо, з тым, каб яна заснавала тут манастыр. Манастыр у Імя Спаса хутка быў уладжаны пад кіравецтвам самой Еўфрасіні. У гэты манастыр паступіла і яе родная сястра Гардзіслава, ў мнішстве Эўдокія, а такжа — зродная сястра Еўфрасіні Зьвеніслава, ў мнішстве Эўпраксія; пазьней паступілі ў гэты манастыр дзьве пляменіцы Еўфрасіні, з якіх адна была названа Агатай, а другая Эўтыміяй. Еўфрасінія пабудавала ў сваім манастыры мураваную царкву ў імя Спаса, ў якой абапал хораў прыбудавала па аднэй цеснай келятцы, дзе і пасялілася на адзінокае жыцьцё. Аздобіўшы свой Спаскі манастыр і надзяліўшы яго ўсім патрэбным, Еўфрасінія заснавала непадалёк ад яго другі манастыр — мужскі, з мураванай царквой ў імя Пр. Богародзіцы. У гэтай царкве быў пастаўлены абраз Эфэскай Божай Маці, багата аздоблены, які на просьбу полацкай князёўны прыслалі ў Полацак грэцкі імпэратар Мануэль Комнін[1] і патрыарх Лука Хрызовэрг. Для абодвых манастыроў Еўфрасінія напісала уставы. Пад канец жыцьця Еўфрасінія з другой сваёй сястрой і братам Давыдам адправілася ў Палестыну. Па дарозе пабывала яна ў Канстантынопалі. Дасьцігшы Іерузаліму, яна дала ў дар храму гроба Хрыстова залатую кадзільніцу. У Іерузаліме Еўфрасінія захварэла і пасьля 24 дзён хваробы памерла 23 мая 1173 году, маючы веку каля 50 гадоў. Еўфрасінію пасьля сьмерці кананізавалі і залічылі ў почат сьвятых праваслаўнай цэркві.

КРЫЖ. СЬВ. ЕЎФРАСІНІ КН. ПОЛАЦКАЙ. У Спаскай цэркві ў Полацку захаваўся да нашых часаў крыж, спраўлены Еўфрасініяй. Крыж гэты зроблены з золата і аздоблены дарагімі каменьнямі і 20-цю міньятурнымі з эмаліі абразкамі. На крыжу ёсьць надпіс:

{{larger|„† въ лѣ S. N. XSѲ. (1161) покладаеть Офросинья чьсьтныи крсть. въ манастыри своемь, въ цркви. стого спса. чьстьное дрѣво бесцѣньно есть. акованье его. злото. и серебро. и камѣнье. и жьнчигъ. въ. Р (100) гривнъ. а др.... М гривнъ. да неизнесѣтыся из манастыря. никогдаже яко ни продати. ни отдати. аще се кто прѣслоушаеть. изнесѣть и от манастыря да не боуди ему помошникъ. чыстныи крстъ ни въ сь вѣкъ ни въ боудщии. и да боудеть проклятъ с(в)тою животворящею троицею. и с(в)тыми отци Т. U. NІ. семию

  1. Дом Комніных быў ў сваяцкай сувязі з домам полацкіх князёў: цётка Еўфрасіні была замужам за сынам імпэратара Аляксеям.