Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/492

Гэта старонка не была вычытаная

„ДІОПТРА, альбо зерцало и выраженіе живота людского на семъ свѣтѣ“. Вільня, 1642 г., 4-ку у 8+342+64 лісты. (Ундольскій).

ДІОПТРА, Еўе, 1642 г., у 12-ку, 8+342 лісты (Ундольскій).

„ИРМОЛОГЪ“, Еўе, 1642 г., у 12-ку, 1+166 лістоў. (Ундольскій).

„ПСАЛТИРЬ“, Еўе, 1642 г., у 12-ку, 246 лістоў. Перадрук Фіолеўскага выданьня.

„ПСАЛТИРЬ“, Кутэйнскі манастыр, 1642 г., у 8-ку, 6+238 лістоў. (Ундольскій).

„ТРЕБНИКЪ“, Вільня, 1644 г., у 4-ку. (Ундольскій).

„ЕВАНГЕЛІЕ НАПРЕСТОЛЬНОЕ“, Вільня, 1644 г., у ліст, 8+300 лістоў. (Ундольскій).

„ЕВАНГЕЛІЕ“, Еўе, 1644 г., у ліст, 8+300 лістоў. (Ундольскій).

„ЧАСОСЛОВЪ“, Еўе, 1645 г., у 8-ку. (Ундольскій).

„СЪБРАНІЕ КОРОТКОЙ НАУКИ О АРТИКУЛАХЪ ВѢРЫ ПРАВОСЛАВНОКАѲОЛИЧЕСКОЙ ХРИСТІЯНСКОЙ ведлуг вызнаня и науки церкве ст. восточнои соборной апостолской для цвѣченя и науки всѣмъ въ школахъ ся цвѣчачимъ христіянскимъ православнымъ дѣтемъ. За росказаньемъ и блогословенством старших первѣй языкомъ полским, а теперь діалектомъ рускимъ зъ друку выданое“.

Друк па польску і старакрыўску. Кіяў, 1645 г., у 8-ку.

На кіяўскім саборы 1645 г. было пастаноўлена апрацаваць і выдаць друкам праваслаўны катэхізм; працу гэту даручылі аднаму з вучыцялёў Кіява-Магілянскай акадэміі — Ісаі Казлоўскаму-Трахімовічу. Казлоўскі, даручаную яму працу, выканаў надзвычайна добра, так, штояму надалі за яе тытул „першага рускага доктара богаслоўя“. На чародным кіяўскім саборы, пры учасьці дэлегатаў ад усіх эпархій, быў гэты катэхізм прагледжаны і перасланы на зацьверджаньне Канстантынопальскаму патрыарху. Патрыарх, у свой чарод, перадаў катэхізм Казлоўскага на абмяркаваньне праваслаўнага сабору ў Яссах, які, спраўдзіўшы яго, паслаў на зацьверджаньне ўсім чатыром патрыархам, якія, ў 1643 годзе, прынялі яго як аснову праваслаўнай веры, для ўсяго праваслаўнага сьвету. У Кіяве, ў 1645 годзе, гэты катэхізм быў выданы ў скарочаньні, мовай старакрыўскай. Па славянску, поўнасьцю, надрукаваны ў Маскве, ў 1649 годзе, і па грэцку — ў Амстэрдаме, ў 1662 годзе.

Ісая Казлоўскі-Трахімовіч паходзіў з Горадзеншчыны, з аколіц Дзятлава. Вучыўся ў віленскіх школах разам з Сыльвэстрам Косавым. Вышэйшыя навукі праходзіў у Любліне і Замосьці, а такжа на загранічных унівэрсытэ-