Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/493

Гэта старонка не была вычытаная

тах. Па скончаньні навук быў вучыцелям у Львоўскай брацкай школе, адкуль пераехаў у Кіяў. Ісая Казлоўскі — правая рука Пятра Магілы і адзін з галоўных стаўпоў кіяўскага навуковага кружка, т. зв. „Магілянскага Атэнэума“.

„ПОЛУУСТАВЪ ВЕЛИКІЙ“, Вільня, 1646 г., у ліст, 5+222 лісты. (Ундольскій).

„ПОЛУУСТАВЪ“, Еўе, 1646, друк інакаў Сьвятадухаўскага брацтва, ў ліст, 5+222 лісты. (Ундольскій).

„ШЕСТОДНЕВЪ“ (Актаік), Кутэйна, 1646 г., у 4-ку, 2+290 лістоў. (Ундольскій.)

„ТРЕБНИКЪ“, друк. у Магілеве, 1646 г., у ліст. (Ундольскій).

„ПЕРЛО МНОГОЦѢННОЕ“ Чарнегаў, 1646 г., у 4-ку, 8+172 лісты. Апрацаваў гэту кнігу Кірыла Транквіліон.

З ліку кніг, надрукаваных у Чарнегаве і Новагорадку Северскім, мы памяшчаем толькі тыя, якія былі друкаваны крыўскай мовай. Хоць слушна залічаць у нашу пісьменнасьць усю прадукцію гэтых друкарань, бо, папераеш,