Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/494

Гэта старонка не была вычытаная

заснаўцамі северскіх друкарань былі крывічы, прыкладам Чарегаўскую друкарню угрунтаваў нехта Лукаш з Вільні (гл. „Akademia Kijowo-Mohilanska“ Ябланоўскага, Кракаў, 1900, б. 204). У дадатку, каля Чарнегава і Новагорадка Северскага, пасьля Андрусаўскага міру, групаваліся праваслаўныя эмігранты крывічы, якія адгэтуль шырылі свае друкі і ідэі на захад, — на Магілеў, Вітабск, Менск, Вільню і Горадню.

„ПРОЛОГЪ“. Рукапіс ХVІІ ст., Румянцаўскай бібліатэкі, пагапісань- ню Вастокава №СССХХV; зьмяшчае ўсе 12 месяцаў — ад верасьня да канца жніўня. Акром жыцьцёпісаў сьвятых і апавяданьняў аб сьвятах, памешчаны тут, як і ў ц.-славянскім Пралогу, рожныя павучаючыя апавяданьні, повесьці і прыклады. Між апошнімі памешчаны апавяданьні і з навейшай гісторыі, запазычаныя з заходна-эўропэйскай пісьменнасьці, прыкладам на 556 лісьце, пад днём 22 сакавіка, маецца повесьць:

„О млоде(н)ци которо(й) для неучтивости родичовъ и грѣху вшетечного взлую смр(ть) пришо(л)“.

У жыцьцёпісе князя Валадзімера зьмешчаны цікавыя ведамкі аб Варагах:

Варакгамі на(з)ваны былъ наро(д) водлугъ Стріковского све(д)ки, а то от моря которое москва зове(т) варе(ц)ким морем а то море швецыю олівает и дуна(й) инфлянты. Гідрокрапове (г. зн. гідрографы) то море называю(т) Балтікум море того(ж) кронікаре мнѣманя и та(к) о тым народе, же в па(н)ствѣ санхон(с)кого кня(жа)ти межи влоскою и фра(н)цу(з)кою зе(м)лею е(ст) зем(л)ица на(з)вана варякга, если(б) тогды с палкгемоном до ло(т)вы с та(м) то(й) зем(л)ицы кнжата и люде пріже(к)глевали до своеи зе(м)ли варакгамі се почалі зва(ть). А потом ро(з)маите инку(р)сые на рускую зе(м)лю чинілі наве(т) за першого разу кнжатъ отъ ніхъ руріка сіналіефа и туворя на панство до себе ру(сь) затягнулі за(сь) нши рускія кройніки о тых варагахъ выводу досконалшого не выдаю(т)“.

„ТРЕФОЛОГІОНЪ“, Кутэйна, 1647 г., у 4-ку, 4+390 ліст, (Ундольскій).

„О ДВОРѢ ТУРСКОГО СУЛТАНА“. Аўтор гэтага апісаньня двара і абычаёў турэцкага султана — Сымон Старавольскі, сын праваслаўнага шляхціца. Вучыўся ў кракаўскай акадэміі, а пасьля ў Нямеччыне, Галяндзіі, Франціі, Італіі і Гішпаніі як слуга-таварыш маладых князёў Астрожскіх. Па скончаньні навук працаваў у канцэлярыі гэтмана в. кн. Літоўскага Кароля Хадкевіча. Пасьля 1637 году служыў ў войску, ўрэшце, будучы каталіком, прыняў духоўны стан і быў канонікам кракаўскім. Памёр у 1656 годзе. Прызнаваў сябе „з роду русіном па націянальнасьці палякам“. Пісаў многа па польску, але не чураўся такжа і роднай мовы „рускай“. Езьдзіў у Турцію да султана паслом ад рэчыпасполітай і пакінуў цікавае апісаньне турэцкага двара. Агульна апінія утрымлівае, што апісаньне турэцкага двара было напісана па польску, а толькі пазьней пераклад зроблены на старакрыўскую мову, але ня выключана, што адзін і другі тэкст пісаны самім аўторам. Рукапісаў апісаньня турэцкага двара, пісаных кірыліцай, захавалася некалькі, старэйшы з іх датаваны 1649 годам (пасьля 1678, 1685).