Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/507

Гэта старонка не была вычытаная

У нашым краю царкоўныя песьні, ў народнай мове, вельмі рана ўвайшлі ў звычай; аб зборніках гэткіх рэлігійных песень сустрачаюцца ведамкі з ХV ст., ў ХVІІ ст. былі ўжо друкаваныя Богагласьнікі, Расійскае праваслаўнае духавенства чамусьці лічыла Богагласьнікі спэціяльнай азнакай уніяцтва, а дзеля гэтага яра іх прасьледавала і вынішчала. Праф. Карскі кажа, што з вялікага ліку друкаваных Богагласьнікаў не захавалася ніводнага экзэмпаляра, а з ацалеўшых, найстарэйшы паходзіць з 1805 г., ды і той на ц.-славянскай мове,

„КАТЕХИЗИСЪ или краткое изученїе Христїанское въ пользу и спасенїе юнакомъ, равно же и старымъ ненаученымъ, въ трехъ бесѣдахъ написанный, и въ богосп. градѣ Могилевѣ Бѣлорусскомъ второе напечатанъ, въ лѣто отъ Р. Х. 1661“, у 8-ку (Ундольскій).

МІНЕЯ МЕСЯЧНАЯ (сакавік) 1667 г. (Віленскай Публічнай бібл. № 160). Напісана ў Супрасьлі інакам Леонтгіем. (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. I).

„ІРМАЛОГІЙ“ нотны ХVІІ стаг. (Віленскай Публіч. бібл. № 119). Напісаны „року (1662)… у Витебску“. (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. I).

ЕВАНГЕЛІЕ ЖУХАВІЦКАЕ 1668 ГОДУ. Рукапіс у ліст, пісанае выразным полууставам, пераховуецца ў Беларускім музэю ім. Івана Луцкевіча ў Вільні. У канцы Евангельля ад Мацея маецца прыпіска чырвонымі літарамі гэткага зьместу:

„О(т)цы стыи и братїя прочитаючии тую стую книгу Еѵ(г)лїе омылъки ра(ч)те пи(л)но прошу направити. где положиле(м) ъ за ь або ь за ъ, так теж ї за й а й за ї й тым подобные омы(л)ки молю попра(в)те, бо не аггльская грѣшная рука писала, вночи бо(л)шей писале(м) нижели вде(н) для недостатку часу, а о мне грѣ(ш)не(м) г(с)ду Богу м(о)лѣся, грѣшны(й) лука пре(з)бите(р) жухови(ц)ки 1668 априль 13 д.“

На тым-жа лісьце ў нізе і на адваротнай балоне — надпіс па польску.

Począłem tę księgę pisać Marca 50 wprzod na takim papierze iakim mògł mieć, gdyź mię do tego wielka potrzeba ciągnęła ponieważ wtey Cerkwi Żuchowickiey oprócz treodi ćwietney więcey ksiąg żadnych nie było, musiałem pisać, Apostoł, Szestodniewnik, Trefołoy, y to powiększey części te pomienione księgi pisałem przyłuczywie wnocy, lewą ręką świecąc a prawą pisąc, to iest w lewey ręce trzymając łuczywo, a w prawey pioro, y to wten czas gdym miał na papier z zarobku grosz iaki żebym go miał zaco kupić, dobrodzieia żadnego nie mąiąc ktory by mię wtym wspomogł samem mocno starania przykładał swemi rękoma zarabiaiąc, iaki taki ważyłem koszt nate księgi, napisawszy Apostoł, Szestodniewnik, trefołoy, wypisałem i tę księgę Swientą ewangelią, niechże się to wszystko dzieie na cześć i na Chwałę Bogu w troycy S. iedynemu y naswientszey Pannie Maryey, y wszystkim swientym Amen. a ktoby te pomienione księgi ważyłsię iakim kolwiek sposobem oddalić otey Swientey Cerkwi Żuchowickiey y na swoy pożytek obrocić abo według swey