Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/509

Гэта старонка не была вычытаная

„О ПОСЛѢДОВАНІЮ ІИСУСУ ХРИСТУ“. Пераклад з лацінскай мовы. Вільня, 1681 г., ў 8-ку.

„ПСАЛТИРЬ“, друк. ў Магілеве, 1682 г., ў 4-ку, 239+8 ліст. (Ундольскій).

„СТРАСТИ ХРИСТОВЫ“, друк. ў Супрасьлю, 1689 г., ў 4-ку. (Ундольскій).

ЗБОРНІК ІНТЭРМЭДЗІЙ, другой палавіны ХVІІ ст. (1661–1698). Рукапіс СПБ. Публічнай бібліатэкі (Разнояз. Q. ХІV, 10). Гэта ёсьць зборнік рожных школьных сцэнічных твораў на мовах лацінскай і польскай, але маюцца тут адрыўкі інтэрмэдзій у мове крыўскай. Гэтак у сцэнічным творы „Progymnasma“ (б. 159–164), маецца сцэна, (Карскій, „Бѣлоруссы“,