Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

съборъ с(в)тыхъ отць. и боуди емоу часть съ июдою; иже прѣда Хса. кто же дрьзнеть сътвори с.... властелинъ. или князь или пискоупъ. или игумѣнья, или инъ которыи любо члвкъ а буди емоу клятва си. офросинья же раба Хва. стяжавъши крстъ сии. прииметь вѣчную жизнь съ всѣ… и с…“}}

У самым нізе крыжа напісана:

„ † ги помози рабоу своему лазорю нареченомоу богъши съдѣлавшемоу крьстъ сии црькви стаго спаса и офросиньи.“

Гэты шацоўны помнік крыўскай культуры ХІІ ст., зроблены мяйсцовым полацкім майстрам Богшам, па мастацкасьці выконаньня не ўступае найлепшым гэтага роду помнікам Візантыцскім і заходна-эўропэйскім.

СЛОВЫ ЕФРЭМА СІРЫНА. Два рукапісы — адзін ХІІ, а другі ХІІІ ст. знаходзяцца ў бібліатэцы Троіцкай Лаўры, першы — пад № 12, а другі — пад № 7.

Ефрэм Сірын (ураджэнец Сірыі † 372 г.) пакінуў пасьля сябе многа догматычна-полемічных, маральных, аскэтычных і другіх рэлігійных твораў. У іх Ефрэм Сірын выказуе глыбокую веду сьв. Пісьма і вялікую вучонасьць. Акром вучонасьці, Ефрэм Сірын абладае і паэтычнай здольнасьцю: большая часьць яго твораў мае форму песьняў і вершаў. Не выдзяляючыся зьнешняй апрацоўкай, яго вершы маюць многа пачуцьця, пераважна — пачуцьця раскаяньня, мысьляў аб сьмерці і аб загробным судзе.

„Мінае дзень, сьледам за ім ідзе другі, і калі не гадаеш — сьмерць ужо стаіць над галавою тваей… Дзе мудрацы, якія напісалі кнігі і пісаньнямі сваімі напоўнілі сьвет? Дзе тыі каторыі дзівілі сьвет сваім словам і творамі, аваражывалі сваімі думамі?.. Дзе тыі, каторыі пышыліся дарагімі шатамі, спачывалі на пурпуровых ложах. Дзе тыі, каторыі здзіўлялі сваей прыгожасьцю? Дзе рукі, якія аздабляліся пэрламі? Дзе тыі, перад загадамі якіі трухлелі і якіі паняволівалі зямлю страхам свае ўлады? Скажы зямлі, і яна пакажа табе, дзе яны; спытай магіл, і яны табе пакажуць, куды яны паложаны. Во, ўсе яны разам ляжаць у зямлі, ўсе абярнуліся ў прысок, і не разрожніш, дзе астанкі багатага і дзе парахно убогага“… „Бачыў я, як лачная магіла пажырае і заўсёды ня сыта; чым больш нябожчыкаў ў яе ўходзіць, тым шырэй разяўляецца яе пашча. Нязлічоныя тысячы ляжаць там і багатых, і бедных, нязлічоныя соймы бачыў я ляжачых там… Ціха ляжаць яны ў дамоўках…“

З твораў Ефрэма Сірына найбольшай папулярнасьцю карыстаўся „Парэнезис“. Гэта зборнік слоў і навук Ефрэма Сірына. З памешчаных тут слоў асабліва многа чытаны былі тыя, якія гаварылі аб сканчэньні сьвету.

„Трэба будзе вялікай натугі для верных, каб устаяць супроць цудаў і знакаў, якія ён (Антыхрыст) здзеіць, калі ў страшных відзежах пакажа сябе падобным Богу, будзе лётаць па паветры, і ўсе бе-